Змяняюцца маршруты грамадскага транспарту з-за закрыцця руху па вуліцы Талстога
Змены ў рабоце пасажырскага сталічнага транспарту ў сувязі з закрыццём руху па вул. Талстога былі ўнесены сёння з 05.00, паведамляе «Мінсктранс».

У сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Талстога ў рамках капітальнага рамонту моста з вул. Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску ўносяцца часовыя змены ў маршруты пасажырскага транспарту з адначасовым унясеннем зменаў у расклад руху:
Рух аўтобусаў маршрутаў №40, 100 ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, прасп. Незалежнасці і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Талстога», «Ленінградская», у зваротным напрамку — без змен;
Рух аўтобуса маршруту №50С ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Кірава ў прамым напрамку з выкананнем на змененым участку прыпынку «Талстога», у зваротным напрамку — без змен;
Рух аўтобусаў маршрутаў №73, 163 ад вул. Маскоўскай арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Талстога», «Ленінградская», у зваротным напрамку — без змен;
Рух аўтобусаў маршрутаў №24, 65 ад вул. Жукоўскага арганізуецца па вул. Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпынку «Ленінградская», у зваротным напрамку — па вул. К. Цэткін, Маскоўскай, Суражскай, Вакзальнай, Талстога і далей па маршрутах без выканання прыпынкаў на змененым участку;
Рух аўтобуса маршруту №151С ад вул. Аранскай арганізуецца па вул. Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, пл. Мяснікова, вул. Маскоўскай, Дамашэўскай, Ціміразева з выкананнем на змененым участку прыпынку «Ленінградская», з боку ГЦ Ждановічы — па вул. Ціміразева, Дамашэўскай, Маскоўскай, Суражскай, Вакзальнай, Талстога і далей па маршруце без выканання прыпынкаў на змененым участку;
Рух тралейбусаў маршруту №23 з боку вул. Магілёўскай арганізуецца па вул. Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Чыгуначнай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынку «ст.метро Інстытут Культуры» па вул. Суражскай, у зваротным напрамку — без змен;
Рух тралейбусаў маршруту №27, аўтобусаў маршрутаў №4, 56 з боку АС «Дружная» арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Талстога», «Прыгожая», у напрамку АС «Дружная» — без змен;
Рух тралейбусаў маршруту №64, аўтобусаў маршрутаў №6, 32С з боку АС «Дружная» арганізуецца па вул. Вакзальнай, Суражскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпынку «ст. метро Інстытут Культуры» па вул. Суражскай, у напрамку АС «Дружная» — без змен.
Каментары