За хабар затрымалі намесніка дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі
Аператыўнікі пры атрыманні хабару затрымалі 49-гадовага намесніка дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі. Назву кампаніі сілавікі не агучылі.

Паводле следства, затрыманы мужчына паставіў аднаму з падрадчыкаў умовы для працягу супрацоўніцтва, у тым ліку забеспячэнне бесперашкоднай прыёмкі выкананых работ.
Для гэтага трэба было перадаваць асабіста яму хабары ў памеры 10% ад той сумы, якая выплачвалася брыгадзе згодна з актам выкананых работ.
У дзень затрымання кіраўнік праз пасрэдніка прыняў ад падрадчыка 12 000 рублёў. Грошы, паводле аператыўнікаў, перадаваліся ў машыне непасрэдна на будаўнічым аб’екце, пасля чаго мужчына схаваў іх пад пасажырскае сядзенне, дзе яны і былі выяўлены аператыўнікамі.
Каментары