Грамадства22

Беларуса затрымалі ў Польшчы за нецвярозае кіраванне

11 жніўня паліцыя горада Саколаў-Падляскі Мазавецкага ваяводства паведаміла, што мясцовыя паліцыянты спынілі для праверкі легкавы Opel. За рулём быў 32-гадовы грамадзянін Беларусі, які не павінен быў сядаць за руль — у яго ў крыві было больш за два праміле спіртнога.

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 10 жніўня каля 4:20 раніцы на вуліцы Свабоды. Паліцыянты заўважылі, што аўтамабіль рухаўся няроўна, а рухавік некалькі разоў глухнуў адразу пасля запуску. Яны пад’ехалі, каб праверыць сітуацыю і пры неабходнасці, дапамагчы. Пры размове высветлілася, што кіроўца мае прыкметы моцнага алкагольнага ап’янення.

Праверка алкатэстарам пацвердзіла: утрыманне алкаголю больш за два праміле. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за кіраванне транспартам у стане ап’янення.

Каментары2

  • Жвір
    11.08.2025
    Дэпартаваць да бацькаўшчыны, нафік!
    Усіх, хто мацюкаецца, п'е, дэбашарыць/буяніць, займаецца проціпраўстаам, кампоаметуе шляхетныя паводзіны, усіх іх выслаць да бацькаўшчыны, і 24 гадзіны на зборы... Калгасы чакаюць на іх, на палетках усім справа знойдзецца ...
  • Восточные немцы
    11.08.2025
    Русские со знаком качества

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць