На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ
Навучацца бесплатна магчыма. У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва)?

Для студэнтаў праграмы «Гісторыя» у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) прадугледжаны стыпендыі, якія пакрываюць кошт навучання і выдзяляюцца на конкурснай аснове. Таксама у ЕГУ дзейнічае сістэма грантавай падтрымкі, калі за творчыя і акадэмічныя дасягненні студэнты могуць атрымаць 100% кампенсацы кошту навучання.
Як паступіць?
Падаць дакументы да 24 жніўня ўключна. Прайсці сумоўе і — пры неабходнасці — тэст на веданне англійскай. Уступных экзаменаў няма.
Падрабязней аб паступленні і патрабаваннях — на праграму «Гісторыя».
Даведацца больш пра кошты навучання, гранты і стыпендыі ў ЕГУ
Пытанні па паступленні можна задаваць таксама па электроннай пошце [email protected], а таксама праз тэлефон +37064496317 (Telegram, Viber, WhatsApp).

Кім можна працаваць з дыпломам гісторыка?
Вось толькі некаторыя прафесіі, у якіх працуюць людзі з еўрапейскім дыпломам гісторыка:
- Даследчык
- Гістарычны кансультант у гейм-індустрыі
- Кіраўнік медыяпраектаў — блогер, менеджер, кансультант
- Промпт-інжынер па даследаванні гістарычных крыніц праз штучны інтэлект
- Сацыяльны антраполаг
- Эксперт па старажытных каштоўнасцях і артэфактах
- Журналіст
- Выкладчык гісторыі
Падчас вучобы практычны досвед, які атрымліваюць студэнты, у спалучэнні з моцнай гуманітарнай адукацыяй і валоданнем мінімум трыма замежнымі мовамі, дазваляюць максімальна пашырыць уяўленне аб практычным прымяннні ведаў і абраць тую прафесію, якая дазволіць усё жыццё займацца той справай, якая падабаецца.
Чаму вывучаць гісторыю — гэта цікава?
Бо гісторыкі — гэта даследчыкі невядомага.
Яны раскрываюць таямніцы, чытаюць забытыя грымуары, расчышчаюць старажытныя тэксты, знаходзяць артэфакты, адкрываюць новыя сэнсы ў, здавалася б, вядомых падзеях. Гэта — магчымасць дакрануцца да таго, што вабіла чалавецтва ўвесь час.
А яшчэ — бо сёння гісторыя ізноў у цэнтры.
У свеце канфліктаў, дзе з кожнага праса гучаць гістарычныя алюзіі на карысць тых ці іншых наратываў, патрэбны людзі, здольныя не толькі распазнаць небяспечныя маніпуляцыі, але і аналітычна растлумачыць мінулае. Гісторыкі становяцца аналітыкамі, дарадцамі, даследчыкамі — здольнымі папярэджваць чалавецтва аб наступствах палітычных дзеянняў.
У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў ЕГУ?
- Міжнародны кантэкст: вы вучыцеся разам з людзьмі з розных краін і ў супрацы з універсітэтамі Еўропы.
- Крытычнае мысленне: мы не даём гатовых адказаў, а вучым ставіць пытанні і не прымаць на веру тое, што кажуць маніпулятары.
- Антрапалагічны ўхіл: за тэкстамі, дакументамі і сімваламі — заўсёды чалавек. Мы вучым бачыць і разумець яго.
- Даследаванні і праекты: не проста чытаем, а робім — экспедыцыі і палявыя даследаванні, інтэрв’ю, праца з крыніцамі.
- Мовы: вы вучыцеся думаць і даследаваць на некалькіх мовах — у тым ліку англійскай, нямецкай і польскай, якімі будзеце добра валодаць па заканчэнні навучання.
- Сучасныя формы аповеду: гісторыя — гэта кантэнт. Вучым працаваць з рознымі фарматамі: ад навуковага артыкула да TikTok-гіда па старажытным горадзе.

Гісторыя — гэта пра вас
Добрае даследаванне пачынаецца з вашай цікаўнасці. А вывучэнне гісторыі — гэта падарожжа, у якім вы самі — даследчык, апавядальнік і герой.
У ЕГУ мы вучымся бачыць, слухаць, аналізаваць і расказваць. Не пасіўна назіраць, а актыўна ўзаемадзейнічаць. Не проста вывучаць гісторыю, а ствараць яе разуменне.
Далучайцеся. Адкрыйце свет. Адкрыйце чалавека. Адкрыйце сябе.
Гісторыя — гэта не пра мінулае. Гэта пра чалавека.
Так склалася гістарычна, што чалавека заўсёды цікавіла мінулае. Мода на гісторыю не мінае: мяняюцца толькі героі і формы падачы. Да летапісаў і трактатаў далучыліся фільмы, серыялы, падкасты, камп’ютарныя гульні. Але сутнасць засталася нязменнай: гісторыя — гэта аповед. А хто ўмее распавядаць гісторыі (а сёння мы кажам — ствараць кантэнт), той заўсёды мае перавагу.
Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта.
Каментары