Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў
Як паведамляе Dissidentby, штодзень людзі паведамляюць, што да іх сваякоў у Беларусі прыходзяць з ператрусамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК), так і тых, хто быў удзельнікам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК або 293 КК).

«Некалькі новых фактаў з таго, як шукаюць удзельнікаў акцый пратэсту ў 2020:
— на каналах спецслужбаў выкладаюць фотаздымкі з акцыі для апазнання ўдзельнікаў пратэстаў. Таксама вельмі шмат матэрыялаў для апрацоўкі знаходзіцца на тэлефонах і камп'ютарах ужо затрыманых (вы маглі трапіць на чужую камеру).
— апрацоўваюцца фотаздымкі з кнігі Marsz Białorusi. Sierpień—grudzień 2020 (112 старонак)».

Кніга «Marsz Białorusi. Sierpień—grudzień 2020», якая была выдадзеная яшчэ ў 2021 годзе, прадаецца на польскіх маркетплэйсах і змяшчае фотаздымкі з акцый пратэсту, якія публікавалі розныя СМІ.
Праваабаронцы з «Вясны» пішуць, што атрымалі пацвярджэнне такіх затрыманняў. Ім стала вядома пра некалькі затрыманых у межах крымінальнай справы, якіх знайшлі па фотаздымках у кнізе.
Каментары
Не ўсе тады ўлічвалі, што гэта таксама запасны фактар бяспекі.