Грамадства33

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак

На Нямізе паставяць памятны знак на месцы Мінскага замчышча. Пра гэта 13 жніўня паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Горад атрымае новы цікавы аб'ект, які стане напамінам пра багатую гісторыю Мінска і яго старажытныя карані — памятны знак пра найстаражытнейшае ўмацаванне і храм», — падзяліўся Вадзім Лакіза.

Акрамя таго, да свята горада ў верасні Інстытут гісторыі НАН збіраецца выдаць кнігу пра Мінскае замчышча. У ёй будуць сабраныя ўнікальныя даследаванні, дакументы і адкрыцці, прысвечаныя сталіцы Беларусі.

Што тычыцца аднаўлення гістарычнага раёна, размешчанага каля Палаца спорту і ўздоўж вуліцы Нямігі, то цяпер яго рэканструкцыя не плануецца.

«Адзін з кірункаў працы археолагаў — выратавальныя (ахоўныя) даследаванні. Яны праводзяцца Інстытутам гісторыі НАН сумесна з нашымі калегамі з ВНУ. Краіна развіваецца, выконваюцца земляныя, будаўнічыя, меліярацыйныя работы. І наша задача ў рамках дзейнага заканадаўства — распрацоўка і выкананне мер па ахове археалагічнай спадчыны. Мы ажыццяўляем археалагічную экспертызу і здабываем старажытныя артэфакты з культурных слаёў, асабліва ў тых выпадках, калі спыніць будаўніцтва немагчыма», — паведаміў Вадзім Лакіза.

Каментары3

  • Цікава
    14.08.2025
    А на гэтым памятным знаку будзе напісана "Гісторыя Беларусі на гэтым месцы была знішчаная Расейскай імперыяй і Савецкім Саюзам"?
  • Т
    14.08.2025
    "Пямятны знак" ў савецка-ватным стылі ды на расейскай мове. Ў дадатак могуць паставіць матрошка і балалайка з расейскай папоўшчынай.
    Нічога іншага ад гэтага рэжыму не чакайце. Нічога аграмя рэжымнага лайна (тут патрэбен смайлік якога ташніць).
  • Х
    14.08.2025
    Не цешцеся самападманам.
    Уся "гістарычная памяць" лукашызму пачынаецца з 1941 году. Ўсе гістарычныя дзеячы лукашызму абмяжоўваюцца самім лука і так званымі "героямі ссср", шмат з якіх праціўнікі карных ворганаў што здзекаваліся над нашым народам.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць