Грамадства1414

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Пракопчык кажа, што на яе сяброўку села зверху гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

Лізавета Пракопчык так і засталася на прыступках

Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык драматычна апісала тры гісторыі з канферэнцыі «Новая Беларусь». Маладому палітыку не хапіла месца ў зале, таму ўрэшце ёй давялося сядзець у праходзе на прыступках.

***

«Калі прыйшла на вітальныя словы, то аказалася, што для віцэ-спікеркі КР не было забраніраванае месца, таму я села на прыступках. На што пачула над вухам вельмі незадаволены «кх-кх»:

Ксенія Луцкіна: Я, вядома, вельмі выбачаюся, але як мы будзем выходзіць на сваю панэль, вы падумалі?

Я: Я падымуся і выпушчу вас?

Ксенія Луцкіна: [закаціла вочы]»

***

«Павярнуўшыся перад сваёй панэллю ў залу, мы з сябрамі селі на вольныя месцы недзе напрыканцы. Канечне ж, шмат людзей спазнялася. Сярод іх была і Лена Жываглод, якая запатрабавала, каб я і сябры пераселі на іншыя месцы, бо гэта ЯЕ МЕСЦА. Шчыра скажу, я разгубілася. Я нават перапытала тыпу, што? Мне было паўторна сказана тое самае. Адразу пасля Лену аклікнула яе каляжанка/сяброўка і яна пайшла да яе».

***

«Потым да нашага раду падыходзіць гендарная даследчыца Сідорская, прасоўвацца ўглыб раду і… садзіцца на маю сяброўку. Са словамі «гэта маё месца, я не ведаю, што рабіць у такой сітуацыі». Я паглядзела на разгублены твар маёй сяброўкі і вырашыла саступіць месца, а сама зноўку села на прыступкі».

Каментары14

  • Штовышто
    13.08.2025
    Малады палітык? Яна сама сказала, што лепш актывістка. Якая з яе віце-спікер. вяла сябе часамі так неадпаведна на канферэнцыі, невыхавана, а зараз пытаецца смецейка ў воку іншых заўважаць. Не чым не лепш за іх. Шмат хто з паважаных беларусаў і немаладых палітыкаў сядзеў на прыступках і не вазбухае, напрыклад Лебедзька і Дабравольскі.
  • Детский сад
    13.08.2025
    И эти люди планируют управлять страной? Гендерные исследователи...
  • .
    13.08.2025
    Смешна напісана.

    А калі паглядзець, што па сутнасці канферэнцыі:
    "Я думала мы займаемся асвабаджэннем Беларусі, а не проста ціскам на рэжым"
    "Адзін студэнт першакурснік БДУ мае больш уплыву на сітуацыю ў Беларусі за Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і Таццяну Мартынаву."
    І? Ціск у выглядзе дапамогі санкцыямі на беларускі ВПК таксама справа і ўплыў, а альтэрнатыва ад КР якая?
    Пракопчык выглядае як чарговы Пятрухін - Пазняк - Краўцоў - Кавалеўскі - Кныровіч (ПППККК:) "Ведаем, як зрабіць горш, не ведаем, што рабіць самім".

    І незалежныя СМІ так і не асвятлілі канферэнцыю і яе вынікі.

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек1

У гістарычным цэнтры Магілёва паставілі скульптуру паўголага армрэслера5

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць