Свет44

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў

Суд ва Уроцлаве пачаў разгляд справы аб серыі падпалаў гандлёвых аб’ектаў у рэгіёне Труймяста (Гданьск, Гдыня і Сопат) і Варшаве, якія адбыліся ў 2023—2024 гадах. Сярод шасці абвінавачаных — трое палякаў і трое беларусаў. Як сцвярджае польская пракуратура, яны дзейнічалі ў інтарэсах замежнай разведкі.

Беларус Сцяпан Касцючэнка, абвінавачаны ў падпале шматпавярховай будаўнічай крамы ў Варшаве ў красавіку 2024 года. Фота: паліцыя Польшчы

Усе шасцёра, паводле следства, уваходзілі ў арганізаваную злачынную групу і займа́ліся сабатажам, незаконным абаротам зброі і наркотыкаў, а таксама іншымі злачынствамі.

Найбольш абвінавачанняў выстаўлена беларусу Сцяпану Касцючэнку. Яму інкрымінуюць восем эпізодаў — ад удзелу ў злачыннай групе і падпалу рэстарана ў Гдыні да незаконнага захоўвання выбухоўкі і спробаў нанясення цяжкай шкоды здароўю. Таксама яго вінавацяць у двух актах сабатажу «па замове замежнай разведкі» — спробе падпалу склада ў Гданьску і падпале склада паддонаў у Марках пад Варшавай у 2024 годзе.

У гэтых жа падпалах, паводле даных пракуратуры, удзельнічалі беларусы Андрэй Белы і Яраслаў С. Першыя двое часткова прызналі віну, а Сцяпан Касцючэнка яе цалкам адмаўляе. Ён, Яраслаў С. і паляк Лукаш К. цяпер знаходзяцца пад вартай.

Акрамя таго, Сцяпана Касцючэнку падазраюць у падпале буйнога будаўнічага гіпермаркета ў Варшаве ў красавіку 2024 года — нібыта таксама па замове расійскай разведкі. За такія дзеянні польскі закон прадугледжвае пакаранне ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Следства пачалося ў лютым 2024 года, а падставай сталі даныя Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы. Пракуратура заяўляе, што група займалася вярбоўкай і арганізацыяй дыверсій для замежных спецслужбаў з мэтай выклікаць незадаволенасць у польскім грамадстве і падарваць давер да ўлады.

Каментары4

  • Антось
    13.08.2025
    Хуткі заробак у тэлеграме, ёсць яшчэ кропка, ну-ну і лапідар-ботам
  • lol
    13.08.2025
    Чытачы МОСТ і так скажуць, што вінаватыя палякі.
  • 100%
    13.08.2025
    Антось, так, ".", "ботам" цяпер "Лапідарный" і "Найперш не галасі!", мясцовыя боты. У іх варта запытацца.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі10

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі10

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць