Грамадства1010

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які па заданні ГРУ рыхтаваў дыверсіі ў Польшчы

Байпол сумесна з кіберпартызанамі назвалі другога беларуса, затрыманага за дыверсіі ў Польшчы.

Па інфармацыі Байпол, другім затрыманым зʼяўляецца Белы Андрэй Сяргеевіч, 1989 г. н., ураджэнец г. Баранавічы, з 2010 года служыў міліцыянерам патрульна-паставой службы, звольнены ў ліпені 2014 года ў сувязі з парушэннем умоў кантракту. 

Раней стала вядома пра трох затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Польшчы, якія рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы. Адзін з іх Сцяпан Касцючэнка — баец ММА, зяць беларускага дыпламата.

Усе трое раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ, прычым Касцючэнка і Белы ў складзе батальёна «Тэрор», піша Байпол. 

Паводле інфармацыі Байпол, беларусаў выкарыстоўвалі расійскія спецслужбы ўцёмную, на тэрыторыі Польшчы за грошы яны выконвалі крымінальныя заказы.

28 мая стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АВБ) затрымала ў Варшаве некалькі чалавек па падазрэнні ў здзяйсненні падпалаў на тэрыторыі краіны. 

Каментары10

  • Dfjla
    06.06.2024
    Вот это д..билы! Дискредитировали всех беларусов, дискредитировали всех добровольцев... просто моральные уроды...
  • Лявон
    06.06.2024
    Бывших не бывает
  • Тутэйшы аглядальнік
    06.06.2024
    Галоўнае , што змагаліся??? за Украіну...

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць