Грамадства22

Мінгандлю цікавіцца, ці можна дазволіць продаж піва на трыбунах падчас спартыўных спаборніцтваў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вырашыла даведацца меркаванне грамадзян: ці дапушчальна прадаваць піва і слабаалкагольныя напоі на трыбунах падчас спартыўных падзей, напрыклад, на «Мінск-Арэне» падчас хакейных матчаў.

AP Photo Nam Y Huh

Гаворка ідзе не пра буфеты ў холе, а менавіта пра тое, каб можна было набыць алкагольны напой і глядзець матч, не адыходзячы ад свайго месца. Зараз гэта забаронена.

Вось як сфармуляванае пытанне ў афіцыйным апытанні МАРГ:

«Ці лічыце Вы магчымым дазволіць продаж піва і слабаалкагольных напояў на трыбунах падчас правядзення масавых спартыўных мерапрыемстваў?»

Прапануецца чатыры варыянты адказу: варта дазволіць, дазваляць нельга, трэба даць права на прыняцце рашэння арганізатару мерапрыемства, не гатовы адказаць

Каментары2

  • Дацэнт
    13.08.2025
    Калі вернуць піва ў сталоўкі БНТУ!?
  • Андрусь
    13.08.2025
    Памятаю, як у Рэчыцы нават падчас фестывалю металістаў "Metal Crowd" у радыюсе паўкіламетра ад месца правядзення быў забаронены продаж піва. Металюгі хадзілі па яго за кіламетр, там ад смагі адразу выпівалі, а пакуль кіламетр вярталіся на фэст, тое піва ўжо прасілася вонкі, а мясцовыя потым скардзіліся, што "валасатыя і барадатыя мальчыкі і дзевачкі" спраўляюць патрэбы дзе не трэба.

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы16

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць