Усяго патроху3535

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа

Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве сабраў дзясяткі тысяч слухачоў. Паглядзелі, хто з вядомых беларусаў правёў вечар 9 жніўня пад песні спевака з Лунінца.

Скрыны: illiasalei / Instagram, Ivan Kravtsov / Facebook, meriem_gera / Instagram

Іван Краўцоў

Сторыс: Ivan Kravtsov / Facebook

Сакратар Каардынацыйнай рады і член каманды Бабарыкі пасля канферэнцыі «Новая Беларусь» і дэбатаў з Уладзіміра Жыгарам з «Белпола» паехаў на стадыён у Варшаве.

KANAPLEV+LEIDIK

Сторыс: KANAPLEV+LEIDIK / Instagram

Фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік таксама не прайшлі міма вялікай музычнай падзеі. На варшаўскім стадыёне яны запісалі некалькі атмасферных сторыс — падобна, што яшчэ да пачатку канцэрта на стадыёне было на што паглядзець.

Мэрыем Герасіменка

Сторыс: meriem_gera / Instagram

Спявачка Мэрыем Герасіменка апісала ў сваіх сторыс канцэрт Каржа як «неверагодны глыток паветра». Эмоцый у дзяўчыны было так шмат, што яна не стрымлівала сябе ні на стадыёне, ні ў сацсетках.

А пад канец расказу пра вечар адзначыла, што сусветнай зорцы Джасціну Цімберлэйку трэба павучыцца ў Макса Каржа таму, як ладзіць канцэрты.

Ілля Салей

Сторыс: illiasalei / Instagram

Юрыст і суўласнік бара ў Варшаве Ілля Салей таксама падзяліўся некалькімі кадрамі з канцэрта. Сярод іх — відэа, як Макс Корж заклікае спыніць вайну: Салей прысвяціў яго ўсім, хто на канцэрце «па-за палітыкай».

Ася Булыбенка

Скрын: @chestnok_live / Youtube

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка расказала ў рэпартажы Сашы Івуліна, што ў яе ёсць турэмны ўспамін, звязаны з Каржом: маўляў, аднойчы яна танцавала пад яго ў турэмнай спартзале. Што да самога канцэрта, Ася выбрала наведаць яго замест канферэнцыі «Новая Беларусь» і марша з нагоды 9 жніўня, бо не хацела «падкормліваць свой ПТСР».

Мікіта Найдзёнаў

Сторыс: mikita_naydzenau / Instagram

Паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў далучыўся да дзясяткаў тысяч беларусаў на канцэрце Каржа. У кадр яго сторыс трапіў і БЧБ-сцяг — адзін з нешматлікіх, якія атрымалася пранесці на канцэрт (ахова адбірала сцягі на ўваходзе, калі заўважала).

Іван Шыла

Сторыс: ivanshyla / Instagram

Адзін з заснавальнікаў клінінга «Чысты кіт» Іван Шыла запісаў сторыс з-пад самаго купала стадыёна, дзе выступаў Макс Корж. На яго кадрах добра бачныя маштабы канцэрта — атмасфера неперадавальная.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • Indrid Cold
    10.08.2025
    На якім баку будуць фанаты Каржа калі пачнецца вайна з Расеяй?
  • Demo Hassan
    10.08.2025
    Што супольнага паміж гэтымі людзьмі? Яны ўсе размаўляюць на рускай мове.
    Дзякуй богу што людзей якіх я паважаю на гэтым цырку не было.
  • Ноўнэймы
    10.08.2025
    Хто гэта такія? Прычым тут нейкія цэнтры новых ідэй і вядомыя беларусы?

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць