Грамадства

Беларус, якога затрымлівалі ў Грузіі, атрымаў дакумент для жыцця там на год

Грамадзянін Беларусі, якога раней затрымалі ў Грузіі пасля спробы падаць заяву на атрыманне прытулку, 7 жніўня атрымаў дакумент, што дазваляе яму легальна знаходзіцца ў краіне на працягу аднаго года. Пра гэта ён расказаў выданню «Позірк».

Батумі. Фота ілюстрацыйнае

Мужчына, якога ў матэрыяле называюць Міхаілам (імя зменена з меркаванняў бяспекі), пераехаў у Грузію яшчэ ў 2016 годзе. Ён вучыўся ў Мінскім духоўным вучылішчы і працаваў у царкве, а ў Грузіі стаў шэф-кухарам. Пасля падзей 2020 года актыўна падтрымліваў пратэсты, удзельнічаў у акцыях салідарнасці, вёў сацсеткі.

Пасля таго як у 2020 годзе скончыўся тэрмін дзеяння яго пашпарта, Міхаіл не змог вярнуцца ў Беларусь, бо гэта было небяспечна. Ён не змог аформіць новы дакумент і доўгі час жыў у Грузіі без легальнага статусу. У выніку, калі ён звярнуўся ў міграцыйны дэпартамент, яго заяву на прытулак прынялі, але аформіць не паспелі — і адразу пасля выхаду з будынка мужчыну затрымалі.

Міхаіла накіравалі ў цэнтр для мігрантаў, дзе ён правёў некалькі тыдняў у цяжкіх умовах. Умяшанне праваабаронцы Рамана Кісляка і адвакатаў дапамагло — яны даказалі, што мужчына не парушаў закон і падаў заяву належным чынам. Суд вырашыў вызваліць яго пад абавязак рэгулярна адзначацца ў міграцыйным дэпартаменце.

Цяпер Міхаіл мае ID-картку, якая дазваляе яму афіцыйна працаваць, атрымліваць медыцынскую дапамогу і нават уступіць у Грузіі ў шлюб. Аднак мера стрымання (абавязак адзначацца) пакуль не знятая.

Міхаіл лічыць, што зрабіў памылку, калі адклаў падачу на прытулак, спадзеючыся, што сітуацыя ў Беларусі хутка зменіцца. На жаль, гэтага не адбылося. Ён падкрэслівае, што хоць цяпер і мае дакумент, сітуацыя ў Грузіі становіцца ўсё больш складанай для беларусаў, асабліва з улікам палітычнага курсу ўладаў, што падтрымліваюць Лукашэнку і канфліктуюць з Захадам.

У Грузіі сёння жыве каля 12 тысяч беларусаў, якія выехалі з Беларусі з-за палітычнага пераследу. Але гэтая колькасць паступова скарачаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць25

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць