Вайна2727

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які заявіў пра магчымы будучы «абмен тэрыторыямі» паміж Расіяй і Украінай дзеля спынення вайны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне ўжо ёсць у Канстытуцыі Украіны. Адыходзіць ад гэтага ніхто не будзе і не зможа. Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць», — заявіў Зяленскі ў ранішнім звароце.

Напярэдадні газета Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на крыніцы, што Уладзімір Пуцін быццам бы гатовы на перамір’е ў абмен на адмову Украіны ад Данецкай і Луганскай абласцей, якія ў значнай ступені кантралюе Расія.

«Украіна гатовая да рэальных рашэнняў, якія могуць даць мір. Любыя рашэнні, што супраць нас, любыя рашэнні, што без Украіны, — яны адначасова і рашэнні супраць міру. Яны нічога не дадуць. Гэта мёртвыя рашэнні, яны ніколі не спрацуюць», — напісаў Зяленскі, дадаўшы, што гатовы працаваць з Трампам і іншымі партнёрамі «дзеля рэальнага міру».

Трамп і Пуцін сустрэнуцца для абмеркавання перамір’я 15 жніўня ў ЗША, у штаце Аляска.

Каментары27

  • Indrid Cold
    09.08.2025
    Мне вельмі падвбаецца як Украіна і захад зацягнулі рускіх у пастку перамоваў. Шкатулачка закрылася, цяпер пыпа будзе гадамі перамаўляцца пра разбураныя вёскі, пакуль вацна не будзе працягвацца. Да гэтага ён будзе вымушаны трымаць людзец на фронце і не зможа адбудоўваць акупаваныя тэррыторыі.
    Трамп і Зяленскі геніі - развялі пыпу як лоха, пагразіўшы санкцыямі.
  • Indrid Cold
    09.08.2025
    Ботам, усе прадумана з боку амерыканцаў. Пыпу прадавілі пагрозай санкцыяў і зацягнулі ў пастку перамоваў. Цчпер можна гадамі перамаўляцца ніабчым
  • разводка
    09.08.2025
    Усё слушна. А то атрымліваюцца сепаратныя перамовы Трампа-пуціна і прымус да капітуляцыі з фіксацыяй выніку першага этапу заваёвы Ўкраіны: Данбас, Крым і калідор у яго - рашцы + кантроль за ніжнім цячэннем і вусцем Дняпра.
    Прадаюць Украіну паскуды! На руzzкой Алясцы пад водачку з чорнай ікорушкай. Трампу не забудзьцеся вушанку напяліць і балалайку ў рукі даць.

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць