Меркаванні1111

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман у сваім тэлеграм-канале падзяліўся думкамі адносна інтэрв'ю Лукашэнкі амерыканскаму выданню Time і таго, што звязана з ім кулуарна.

Інтэрв'ю Лукашэнкі з Сайманам Шустэрам (доўгае, але, на мой погляд, адно з самых цікавых у ягонай кар'еры), а таксама сённяшні артыкул Шустэра ў Time падводзяць рысу пад кансультацыямі паміж ЗША і Беларуссю.

У артыкуле, заснаваным не толькі на інтэрв'ю, але і на гутарках Шустэра з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей, аўтар паказвае, што «Лука» (а менавіта так яго называлі паміж сабой амерыканскія госці) не столькі спрабаваў дамагчыся нармалізацыі адносін з ЗША ці адмены санкцый, колькі дзейнічаў у інтарэсах Расіі. Ён імкнуўся пераканаць амерыканцаў у тым, што з Пуціным можна і трэба дамаўляцца, і нават даваў парады, як трэба сябе паводзіць з гаспадаром Крамля.

Логіка Лукашэнкі вельмі простая: трэба прыняць умовы, якія выстаўляюцца Расіяй, інакш будзе яшчэ горш.

Місію Лукашэнкі можна лічыць адносна паспяховай. Яму ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу і дапамагчы Расіі выйграць дадатковыя месяцы для вядзення баявых дзеянняў. Магчыма, ён таксама адыграў сваю ролю ў арганізацыі амерыкана-расійскіх перамоў, якія павінны адбыцца найбліжэйшым часам.

Амерыканцы разглядалі Лукашэнку як дадатковы канал сувязі з РФ, а за выкарыстанне гэтага канала ён заплаціў вызваленнем шэрагу палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

Важныя даручэнні ў складаных сітуацыях Крэмль даручае Лукашэнку ўжо не першы раз — аналагічную функцыю ён выконваў падчас бунту Прыгожына. Гэта ягоная сённяшняя роля ў «сістэме Пуціна».

Ад амерыканцаў Лукашэнка, відавочна, нічога канкрэтнага не атрымаў (і наўрад ці атрымае), тады як Расія, хутчэй за ўсё, аддзячыць яму за выкананне «адказнага задання».

Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага. Новых перамоў з амерыканцамі ў агляднай будучыні, хутчэй за ўсё, не будзе. У выпадку з Лукашэнкам яны, падобна, дамагліся ўсяго, чаго хацелі.

Каментары11

  • Gorliwy Litwin
    09.08.2025
    А як жа Круглы Стол, які анансавалі Ціханоўская з Франакам?
  • Словы фільтруй
    09.08.2025
    Gorliwy Litwin, не анансавалі.
  • Indrid Cold
    09.08.2025
    Карацей кажучы ва ўсім вінаватыя дземсілы і Ціханоўскі, як казалі Лойка і Кавалеўскі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць