Грамадства2424

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант расказала Беларускаму тэлебачанню пра тое, як рыхтавалася інтэрв'ю яе шэфа амерыканскаму выданню Time. І хоць Эйсмант, праходжваючыся з супрацоўніцай БТ у інтэр'ерах Палаца Незалежнасці, старалася паказаць, што ўсё прайшло па плане, адна кінутая ёй фраза сведчыць пра тое, што ў выніку атрымалася не зусім тое, што чакалася.

Наталля Эйсмант падчас інтэрв'ю. Скрыншот з відэа

Можна меркаваць, што Лукашэнка і ягонае атачэнне найбольш незадаволеныя тым, што журналіст Сайман Шустэр не абмежаваўся падрыхтоўкай самога інтэрв'ю як такога, а паралельна з гэтым падрыхтаваў таксама вялікі тэкст, у якім даволі падрабязна расказаў пра тое, як яно здымалася, апісаўшы таксама агульны палітычны кантэкст.

Эйсмант расказвае прапагандыстцы з БТ пра тое, што на інтэрв'ю з Лукашэнкам выстройваецца чарга, а Time быў выбраны з шэрагу іншых таму, што звярнуўся самым першым. Між тым Шустэр у сваім тэксце расказвае, што ініцыятыва адносна інтэрв'ю, наадварот, паходзіла ад беларускага боку. Больш таго — за тое, каб амерыканцы пагаварылі з Лукашэнкам, у Мінску былі гатовыя выданню нават заплаціць і спецыяльна прыцэньваліся. 

Наталля Эйсмант, згадваючы пра тое, што пасля запісу інтэрв'ю журналіст папрасіў два тыдні на тое, каб яго падрыхтаваць і выставіць, кінула, гаворачы пра згоду на гэта, фразу: 

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі».

Сама яна развіваць гэту тэму далей не стала, але за яе гэта зрабілі праўладныя прапагандысты, з каментароў якіх відаць, што дзеянні Шустэра лукашыстаў сур'ёзна зачапілі. Прытым прапагандысты па сваёй завядзёнцы не звярталіся да эзопавай мовы, а гаварылі ўсё, як звычайна ў іх водзіцца, цалкам адкрыта і нават па-хамску.

У тэлеграм-канале «Жоўтыя злівы» працытавалі гэтую самую фразу Эйсмант і далі да яе свой разняволены каментарый, які расшыфроўвае, што менавіта яна мела на ўвазе:

«Тэт-а-тэт з Бацькам журналіст круціўся вазелінавым уюном, але друкаваная версія для амерыканцаў была крыху іншай, мякка кажучы».

Яшчэ больш рэзкім быў Рыгор Азаронак:

«Напрыдумляў там, што па тыпу там яму хтосьці тэлефанаваў, там яшчэ чагосьці. Сёмачка, ну так не трэба! Хлусіць-то так не трэба, Сёмачка! Што за казлы! Што за казлы? Цябе прэзідэнт сустракае, шчыра табе расказвае нешта».

Каментары24

  • Не вышло
    08.08.2025
    Это был прорыв старого преступника на запад
  • Беларус
    08.08.2025
    Беларускае тэлебачаньне - гэта ўсё ж Белсат. А лукашэнкаўская прапаганда менавіта так і мусіць звацца - ганебным імём дыктатара. Бо да беларускага ня мае аніякага дачыненьня. Ані каштоўнасна, ані функцыянальна. Гэтак жа, рэжым лукашэнкі не з'яўляецца аніякім "беларуікім бокам" ці "Мінскам", бо Беларускі бок месьціцца зараз у Вільні ды Варшаве. Неразуменьне гэтай розьніцы, надалейшае карыстаньне тэрміналогіі хунты і спробы выдаць яе за нешта беларускае робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.
  • Сама себя высекла
    08.08.2025
    Мол с Лукой готовы разговаривать только несерьезные, а серьезные его обхдят десятой дорогой))))

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць