Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, нягледзячы на актыўную дыпламатычную працу апошніх дзён, пазіцыя Расіі не змянілася. Ён паведаміў гэта пасля размовы з прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн.

«Расіяне гэтак жа сама не хочуць спыняць забойствы, гэтак жа інвестуюць у вайну і гэтак жа навязваюць ідэю «абмену» ўкраінскай тэрыторыі на ўкраінскую тэрыторыю з наступствамі, якія не гарантуюць нічога, акрамя больш зручных пазіцый для расіян для аднаўлення вайны», — заявіў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што ўсе дзеянні Украіны і яе саюзнікаў павінны весці да рэальнага завяршэння вайны, а не да яе «перафарматавання», і быць скіраванымі на сумесную бяспеку.
Асобна ён і прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн абмеркавалі пытанні ўступлення Украіны і Малдовы ў Еўрасаюз, адзначыўшы, што працэс павінен быць справядлівым і засноўвацца на выкананні абавязацельстваў абодвума бакамі.
Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць
Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?
Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў
Марыя Зайцава, якая загінула на вайне, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам ад Украіны
Каментары