Грамадства1414

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі часопісу Time

Раёнка «Чырвоны Кастрычнік» гарадскога пасёлка Акцябрскі апублікавала выказванні мясцовых жыхароў з нагоды інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму журналісту Сайману Шустэру.

У асноўным, далі выказванні запар ідэолагаў — ідэолагаў розных арганізацый і нават міліцыі, кіраўніка мясцовага аддзялення «Белай Русі», дэпутата, журналіста гэтага выдання (не выключана, што ён і быў аўтарам апытання). Таму, імаверна, вырашылі даць слова і простым людзям. Каментарыі па інтэлектуальнай моцы ад гэтага нічога не страцілі і ніяк не вылучаліся адзін ад аднаго, бо каментатарам трэба было толькі хваліць Лукашэнку — яго мудрасць, адкрытасць і тое, што той гаварыў, як заўсёды, сумленна і, як заўсёды, справядліва.

Ксенія Дабранская, вахцёр раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі сказала наступнае:

— Праглядзела выступленне Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які даў інтэрв'ю сусветнаму выданню — часопісу Time і яго журналісту Сайману Шустэру. У кожным слове прасочваецца перакананне Кіраўніка дзяржавы аб тым, што Беларусь — міралюбівая краіна і ўсяляк садзейнічае прадухіленню канфліктаў на планеце.

Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная, але шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі становіцца сусветным брэндам.

Адкрытасць нашай краіны паказвае яе імкненне да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі. Ад нас — моладзі, можа мала што залежыць, але мы таксама за адносіны народаў без санкцый, абмежаванняў, пагроз і войнаў.

Наталля Дайнека, прыбіральшчыца тэрыторый дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы мяркуе так:


— Сур'ёзная размова адбылася паміж нашым Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і амерыканскім журналістам Сайманам Шустэрам. Уважліва сачыла за кожным пытаннем і адказам. Тэмы закраналіся рознабаковыя, самыя сур'ёзныя і глабальныя. Але самае галоўнае, што ўсё зводзілася да міралюбнасці і жыцця без вайны, да таго, што сёння, мабыць, хвалюе кожнага беларуса ў першую чаргу. Наш народ, у адрозненне ад заходніх краін, не прэтэндуе на чужыя землі і суверэнітэт. Інтэрв'ю атрымалася шчырым і змястоўным.

Каментары14

  • Vалик
    10.08.2025
    Многовекторность это когда обосрались со всеми соседями и даже с близким родственным народом? Это когда в страну не летают самолеты и не ходят поезда?
    Не претендуем на чужие земли это когда регулярно грозят соседям нанести превентивный удар? Когда постоянно трут о сувалском клридоре? Когда на политических ток-шоу периодически обсуждают, что и Белосточчину можно было бы вереуть?
    Ну да, ну да...
  • Руслан
    10.08.2025
    Разве Россия, которая претендует на чужие земли и суверенитет - западная страна? Какая оценка по географии в аттестате этой Ксении?
  • Штольц
    10.08.2025
    Страну пытаются откатить в позднебрежневский период - имитация во всем и усиление репрессий. Конец истории будет аналогичным. Не удивлюсь, если и уборщица, и главред, и районный идеолог, и председатель райисполкома желают синепалому одного - скорее двинуть коней.

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць