Вайна66

Расія ўдарыла авіябомбамі па вакзале ў Запарожжы — каля 20 пацярпелых

У параненых множныя мінна-выбуховыя траўмы канечнасцяў, галавы, брушной поласці.

Наступствы ўдару па аўтавакзале ў Запарожжы, 10 жніўня 2025 года. Фота тут і далей: ратавальная служба Запарожжа

Расія ўдарыла авіябомбамі па аўтавакзале ў Запарожжы, у выніку чаго пацярпелі 20 чалавек.

Удар здарыўся 10 жніўня а 18-й гадзіне, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

У параненых множныя мінна-выбуховыя траўмы канечнасцяў, галавы, брушной поласці. Сярод пацярпелых людзі розных узростаў — ад 24 да 77 гадоў.

У 22:23 аварыйна-выратавальныя работы на месцы абстрэлу былі завершаны.

«У выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек, аднаго з іх ратавальнікі дэблакавалі з-пад завалаў разбураных канструкцый. Колькасць пацярпелых удакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні ратавальнікаў.

Яшчэ адзін удар быў нанесены па ўніверсітэцкай клініцы Запарожскага медыцынскага ўніверсітэта. Пацярпелых там няма.

У выніку ўдару па Запарожжы пашкоджаны таксама 7 шматкватэрных дамоў. 

Каментары6

  • Ожегов
    11.08.2025
    Сяржук Сыс Анатоль Вярцінскі , а это чтобы даже самое последнее быдло поняло. Зразумела, так?
  • Андрусь
    11.08.2025
    НН, вы сур'ёзна лічыце, што беларуская мова - гэта браць расійскія словы і пісаць іх беларускімі літарамі: "канечнасці", "брушная поласць"? "Канцавіны", "чэраўная паражніна" па-нашаму.
  • На своем польском на концертах Коржа балакай
    11.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць