Культура55

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне

Спявак у сваім інстаграме расказаў пра хваробу Лайма і як змагаўся з ёй на працягу двухгадовага турнэ.

Фота з інстаграма Джасціна Цімберлэйка

«Ну вось, калі гэтыя два неверагодныя гады падыходзяць да канца, і я з надзеяй гляджу ў будучыню, я хачу напісаць нешта ад сэрца. Гэта не простая задача — паспрабаваць апісаць віхуру гастроляў — але я паспрабую…

Гэта быў самы вясёлы, эмацыйны, удзячны, фізічна напружаны і, часам, знясільваючы досвед. Я займаюся гэтым ужо больш за 30 гадоў (што гучыць неверагодна) — і аддаў усяго сябе гэтаму. Я не змог бы зрабіць гэтага без маёй сям’і, сяброў і ўсёй ВАШАЙ падтрымкі», — напісаў Джасцін.

Ён кажа, што з'яўляецца даволі закрытай асобай, але, разважаючы пра тур і фестывальнае турнэ — ён захацеў расказаць пра свае праблемы.

«Сярод іншага, я змагаюся з праблемамі са здароўем і мне паставілі дыягназ — хвароба Лайма — што я гавару не для таго, каб вы пашкадавалі мяне — а каб асвятліць тое, з чым мне даводзілася сутыкацца за кулісамі. Калі вы перажывалі гэтую хваробу або ведаеце тых, хто з ёю сутыкаўся — тады вы ведаеце: жыццё з ёй можа быць бясконца знясільваючым — як псіхалагічна, так і фізічна.

Калі я ўпершыню атрымаў дыягназ, я быў, безумоўна, шакаваны. Але, прынамсі, я змог зразумець, чаму я быў на сцэне з моцным неўралагічным болем або адчуваў вар’яцкую стомленасць ці хваробу. Перада мной паўстаў асабісты выбар: спыніць гастролі? Ці працягваць і знайсці спосаб. Я вырашыў, што радасць, якую мне прыносіць выступленне, значна пераўзыходзіць часовую стомленасць, якую адчувае маё цела. Я вельмі рады, што працягнуў», — расказаў спявак.

Фота з інстаграма Джасціна Цімберлэйка

«Я не толькі даказаў самому сабе сваю псіхалагічную трываласць, але цяпер у мяне столькі асаблівых момантаў з вамі, якія я ніколі не забуду. Мне не хацелася гаварыць пра гэта, таму што мяне заўсёды вучылі трымаць такое пры сабе. Але я стараюся быць больш адкрытым пра свае цяжкасці, каб іх не ўспрымалі няправільна.

Дзялюся ўсім гэтым з надзеяй, што мы ўсе знойдзем шлях да большага адзінства. Я хачу зрабіць свой унёсак у дапамогу тым, хто таксама перажывае гэтую хваробу», — дадаў спявак.

Каментары5

  • Карма
    01.08.2025
    Вот и возмездие за искалеченную психику Бритни
  • Хватит
    01.08.2025
    Хватит нести эту чушь! "Хроническая болезнь Лайма", которую сейчас ставят людям с соматоформными расстройствами - это тупо секта шарлатанов по выкачиванию денег, в том числе из знаменитостей. Другая такая общеизвестная больная - Аврил Лавинь. Статей научных на эту тему тонны.
  • прыватная кабета
    01.08.2025
    >даволі прыватнай асобай )))) як гэта зразумець?!! можа "замкнёны"?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць