Эканоміка33

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць

На працягу апошніх гадоў улады мэтанакіравана ўскладнялі ўмовы працы для індывідуальных прадпрымальнікаў: падымалі падаткі, адмянялі льготы і забаранялі займацца пэўнымі відамі дзейнасці. Выглядае, што цяпер плануюць крыху паслабіць абмежаванні.

Гэта вынікае з пратакола чэрвеньскай нарады па праекце лукашэнкаўскага Указа «Аб змяненні Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У Беларусі прапануюць перагледзець умовы працы для ІП. Размова ідзе пра пералік відаў дзейнасці, якімі можна займацца ў статусе ІП.

Цяпер ІП, чые віды дзейнасці не трапілі ў спіс дазволеных, маюць права працягваць працу толькі да 31 снежня 2025 года. Далей трэба будзе альбо завяршыць дзейнасць, альбо стварыць юрыдычную асобу, што азначае больш складанасцей у дакументаабароце і бухгалтэрыі, большыя выдаткі на вядзенне бізнесу і большыя штрафы.

Згодна з дзеючым спісам, з наступнага года ІП будзе забаронена займацца наступнымі відамі дзейнасці:

  • 45 — аптовы і рознічны гандаль аўтамабілямі, матацыкламі;
  • 46 — аптовы гандаль;
  • 82.19 — дзейнасць па капіраванні, падрыхтоўцы дакументаў і іншай спецыялізаванай офіснай дзейнасці;
  • 90.01 — дзейнасць у сферы выканальніцкіх мастацтваў;
  • 90.02 — дзейнасць, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

То-бок прадугледжвалася, што каб тамада мог весці вяселлі пасля 31 снежня 2025 года, яму трэба будзе зарэгістраваць юрыдычную асобу.

Цяпер жа быў прапанаваны такі падыход: «Забяспечыць пераход ад прынцыпу «дазволена, што дазволена», да прынцыпа агульнадазволенага, калі дазволена ўсё, што не забаронена.

Такім чынам, беларускім ІП могуць вярнуць магчымасць займацца ўсімі відамі дзейнасці, як гэта было раней. Пры гэтым з улікам ухваленага падыходу могуць быць уведзеныя дадатковыя гранічныя абмежаванні па выручцы для ІП.

Як змяняліся ўмовы працы для ІП на працягу апошніх гадоў:

З 2022 года па большасці відаў дзейнасці ІП забаранілі выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

З 2023 года: спрошчаную сістэму падаткаабкладання для ІП цалкам адмянілі.

— паралельна з гэтым стаўка падаходнага падатку вырасла з 16% да 20%.

— скасавалі шэраг льгот па адліках у ФСАН.

З 1 студзеня 2024 года індывідуальныя прадпрымальнікі страцілі магчымасць працаваць з ПДВ.

— з’явілася абмежаванне выручкі памерам 500 тысяч рублёў, пасля дасягнення якой ІП больш не мае права працаваць і мусіць ствараць юрыдычную асобу.

З 1 кастрычніка 2024 года стала немагчыма адкрыць ІП па відах дзейнасці, якія не трапілі ў новы спіс.

Пасля новаўвядзенняў кастрычніка 2024 года, па падліках Міністэрства эканомікі, каля 20 тысяч ІП мусілі змяніць свой статус на юрыдычную асобу або скончыць дзейнасць пасля 31 снежня 2025 года.

Па стане на першы квартал 2025 года, у Беларусі налічвалася 234 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Каментары3

  • Барадзед
    31.07.2025
    Надо облегчить немного, потому что как-то у них совсем все плохо.
  • Боржоми не поможет
    31.07.2025
    150 тысяч пакистанцев не спасают ?
    Лукашенко считает, что выгнав миллион , обезопасил передачу власти Коле? Оставшиеся в стране должны раздеться и работать на Колю и его папу? Работать под падающими на их головы беспилотников с взрывчаткой?
    Ведь те, кто должен сбивать беспилотники, заняты издевательствами и террором над беларусами.
    Наверно да, показательны были высказывания папыколи наставляющие выпускников школ с низкими баллами, - идите в бизьнесь, идите в ряды вшивых блох.
    Умные должны идти в колхозы, на госпредприятия, а дураки в бизьнесь ?
  • даведка
    31.07.2025
    БТ в результате этого могло остаться без ведущих, ибо тамады ушли бы в юрлицо.)

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН9

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць