Спецыяльнае падраздзяленне супрацьпаветранай абароны літоўскай арміі перамясцілі бліжэй да мяжы з Беларуссю з-за пагрозы беспілотнікаў. Як паведаміў галоўнакамандуючы арміяй Літвы Раймундас Вайкшнорас, гэта рашэнне было прынята пасля інцыдэнту, калі беспілотнік пераляцеў з Беларусі на тэрыторыю Літвы.

Раймундас Вайкшнорас адзначыў, што цяпер падраздзяленні СПА ўзмоцненыя, а батальён, здольны выяўляць і знішчаць паветраныя пагрозы, ужо перакінуты бліжэй да мяжы.
Таксама Вайкшнорас паведаміў, што з наступнага года Літва пачне выкарыстоўваць украінскую сістэму гукавога выяўлення беспілотнікаў.
Міністарка абароны Літвы Давілė Шакаленė дадала, што наяўная сістэма назірання не здольная эфектыўна выяўляць малыя і манеўраныя цэлі на нізкай вышыні, асабліва ў складаных умовах надвор'я. Яна адзначыла, што плануецца мадэрнізацыя назіральных сістэм, набыццё новай тэхнікі і паскарэнне працэсаў закупак.
Раніцай 28 ліпеня жыхары літоўскага памежжа з Беларуссю, у тым ліку і сталічнай Вільні, паведамілі пра магчымы беспілотнік, які яны бачылі і чулі. Давіле Шакаленė дапусціла, што дрон мог заляцець у Літву з-за ўздзеяння ўкраінскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, але пакуль што яго ўвогуле не знайшлі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары