Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства
Ураджэнка Алматы Юлія Сергіна перакананая, што ветліва — размаўляць у Беларусі па-руску.

«Размаўляць ужывую па-беларуску, не спытаўшы, ці зручна суразмоўцу, я лічу проста такім жа свінствам, як пазяхаць з адкрытым ротам і есці рукамі ў кафэ», — дзеліцца сваім каштоўным меркаваннем мінская дызайнерка Юлія Сергіна.
Жанчына нарадзілася ў Алматы, у шасцігадовым узросце яе прывезлі ў Беларусь. Юлія вырасла ў Барысаве, цяпер жыве на два гарады — Барысаў і Мінск. Сергіна раней працавала на радыё, а цяпер займаецца дызайнам, праектуе мэблю і інтэр’еры анлайн пад брэндам 10Muza.
Дызайнерка прызнаецца, што з рускай мовай у яе таксама праблемы, дапускае шмат памылак. А вось беларуская мова яе ўвогуле раздражняе:
«Не падабацца мне беларуская мова, таму што людзі маюць вельмі маленькі слоўнікавы запас і не ўмеюць выражаць свае думкі. Гэта здзек з маіх вушэй і вачэй, калі каверкаюць рускія словы і пішуць іх па-беларуску.
Не падабаецца мне беларуская мова з вуснаў людзей, хто на ёй піша ў сеціве. Пачварнасць проста».
Сергіна робіць выключэнне для п’ес у Беларускім драматычным тэатры і маўлення знаёмага ёй выкладчыка Акадэміі Мастацтваў у Мінску. «А астатняе для мяне пачварная пачварнасць», «агідная бязглудзіца» — не стрымлівае сябе ў выразах Юлія Сергіна, не разумеючы, што яе словы ўтвараюць склад злачынства па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Аднак, жыць у Казахстане і не сустрэцца з багатай гісторыяй дэпартаваных савеца-расейскімі ўладамі народаў, гэта дае крыху падказку наконт узроўня развіцця гэтай непрыемнай персаналіці