Спорт22

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе

Але працягне выступ у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

football.by

Супернікам «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў быў балгарскі «Лудагорац». Тыдзень таму балгары дома мінімальна выйгралі — 1:0.

Сёння яны забілі першымі ў канцы першага тайма, але ў пачатку другога тайма «дынамаўцы» адказалі двойчы (Мустафа Джымет і Педра Ігар) — 2:1.

Матч перайшоў у авертайм, дзе на 100-й хвіліне форвард «Лудагорца» Эрык Біле лік зраўняў — 2:2. Па суме двух матчаў у наступны раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ідзе «Лудагорац».

«Дынама» працягне выступ у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Супернікам будзе албанская «Эгнація», што ў аўторак у Ісландыі разгромна прайграла ісландскаму «Брэйдабліку» 0:5.

Паядынкі пройдуць 24 і 31 ліпеня. Год таму мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Сёння, у чацвер, адбудуцца тры матчы ў адказ кваліфікацыі першага раўнду Лігі канферэнцый. Тыдзень таму ўсе тры беларускія клубы перамаглі ў сваіх матчах.

  • «Работнічкі» (Паўночная Македонія) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), першы матч 3:0 на карысць жодзінцаў, пачатак а 19-й,
  • «Нёман» (Гродна) — «Урарту» (Арменія), пачатак а 21-й, першы матч 2:1,
  • «Суцьеска» (Чарнагорыя) — «Дынама» Брэст, 21:30, першы матч 2:1.

Беларускія клубы хатнія матчы гуляюць у Венгрыі без гледачоў.

Каментары2

  • Жвір
    17.07.2025
    На роўных згулялі з чэмпіёнам Баўгарыі. Разам болей пацьвердзілі, што наш футбол працягвае жыць. Нават у дужа неспрыяльных умовах.
  • Малайцы
    17.07.2025
    Сярпом па яйках шэраговаму бездару- так званаму міністру спорту.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць