Гісторыя88

Як беларусы чыталі і вымаўлялі царкоўнаславянскія словы ў XVIII стагоддзі? Ёсць магчымасць гэта высветліць

Ці можна даведацца, як чыталі і вымаўлялі царкоўнаславянскія тэксты ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, напрыклад, дзе-небудзь пад Мінскам? Гэта прыблізна можна ўявіць, калі святар для зручнасці вырашаў занатаваць для сябе царкоўнаславянскі тэкст больш звыклай для яго ў XVIII стагоддзі лацінскай графікай, піша ў фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў.

Фота: facebook.com/dzianis.liseichykau

Бачым, што «г» заўсёды фрыкатыўны (Hospodi, twoieho, błaho), «р», «ч» і «т» заўсёды цвёрдыя (Caru, Woskresenie, żywotworaszczy, czudo, tyran, uczytel, otec, tebe). «ѣ» вымаўлялася як «і», а не як «е» (Diwy Maryi, Pobidonosca, czełowik, nini y prysno i wo wiki wikom).

У выпадку з некаторымі словамі, як з Błahosti, бачым, што «т» тут як быццам мяккае. Але далей святар пры напісанні просталюдзінскіх імёнаў сваіх парафіян, дзе ён не быў абмежаваны царкоўнаславяншчынай, паказвае, як ён у такіх выпадках вымаўляе гэтае «sti» — як у імені Nieścier, то-бок тут мяккае «сьць».

Натаванне ж імёнаў увогуле падарунак для таго, хто хацеў бы пачуць асаблівасці маўлення таго часу.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя як на падбор і аканне з яканнем, і дзеканне з цеканнем, а «w» у імёнах Awłas i Pawluk, можна не сумнявацца, вымаўлялася як «ў»:

Achrem, Ahapon, Ahiey, Alisiey, Anań, Aniśka, Apanas, Astap, Awłas, Chalimon, Chama, Chwiedar, Cimoch, Cit, Daniła, Harasim, Hryszka, Illa, Jarmak, Jaśka, Jawchim, Jawsiey, Kaciaryna, Kastuś, Konan, Maćwiey, Maysiey, Mikita, Naściucha, Pawluk, Piatrok, Pilip, Prachor, Raman, Sawaściey, Siamion, Supron, Tacjana, Wasil.

Прыблізна гэтак жа чыталі і вымаўлялі словы з рускамоўных дакументаў XVI-XVII стагоддзяў, копіі якіх (фундушы, падараванні, судовыя працэсы) знаходзіліся ў архіве бадай кожнай царквы.

Каментары8

  • Ліцвін
    16.07.2025
    А нам якая справа да гэтай муці? Чужая мова, чужая рэлігія, чужыя імёны, а мы нашчадкі старажытнай балцкай Літвы.
  • Лінгвій
    16.07.2025
    Тут важна падкрэсліць:
    1. Гэта вымаўленне ў ваколіцах Менска, у іншых рэгіёнах было б інакш.
    2. Словы "otec, tebe" гэта наўрацці "отэц, тэбе" хутчэй за ўсе проста "отец, тебе". Бо фанетычны пераход "дь/ть" у звышмяккую форму "дзь, ць" не заўседы заўважны, беларусы самі не заўважаюць што дзекаюць і цекаюць. + ёсць дыялекты дзе гэтая з’ява амаль не выражана
    3. Дыфтонг "ѣ" можа і спросціўся да "і" менавіта ў дыялекце гэтага аўтара, але ж ён вымаўляецца па старажытнаму як "іе" і да сіх пор у паўдневых дыялектах. Або альтэрнатыўна як "еі", "ей". Беларуская мова відаць адзіная якая яго захавала.
    4. Заўважце адсутнасць такога паўсямеснага акання як у сучаснай норме: Hospodi, twoieho, błaho (не госпАді, твАего, благА). (Што лагічна для паўдневаменскай дыялектыкі)
    5. "што «г» заўсёды фрыкатыўны". Фрыкатывізацыя гэтага гука сапраўды вельмі старажытная з’ява (прычым агульналінгвістычная а не толькі славянская), яшчэ Карскі пра тое пісаў. Але ёсць звесткі пра выкарыстанне рэліктавага вострага G ці то папераменна G/H ва ўсходніх крывічаў у 19-20 ст. То бо чаргаванне G/H з паступовым змяшчэннем у польш "папулярны ў тыя часы" фрыкатыўны H адбывалася цягам тысячагоддзя ці не больш.
  • Лінгвій
    16.07.2025
    Ну-ну , "Бо яна мёртвая і актуальнай вымовы ня мае. Адкрывальнік. Ганьба."

    Не згодзен. Беларуская мова захоўвае амаль што ўсе характэрысткі стараславянскай фанетыкі. Проста глядзець трэба на меньшыя старэйшыя (нават хоць і рэліктавыя) дыялекты, а не на большасць.

    А вось адмаўляць беларускай мове ў сувязі са старажытнасцю - вось дзе ганьба! Усю стараславянскасць маскалю аддалі.

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць