Гісторыя11

«Дзве Казы» ці нешта іншае? 300 гадоў таму ў Навагрудку была вуліца з інтрыгоўнай назвай

Цікавы «мітрапалітальны» тапонім у Навагрудку XVII-XVIII стагоддзяў — «вуліца Дзвеказынская». Было б добра адрадзіць такую цікавостку (як і тапонім «Мітраполь», які зараз у межах горада), лічыць гісторык Дзяніс Лісейчыкаў, які падзяліўся ў фэйсбуку вынікамі сваіх архіўных знаходак

Не надта разбіраюся ў навагрудскай тапаграфіі і ў магчымай этымалогіі назвы вуліцы (напрошваецца нейкі аб'ект пад назвай «Дзве Казы»).

Але пратаколы генеральных візітацый навагрудскіх цэркваў даюць магчымасць лакалізаваць гэтую вуліцу. На ёй знаходзілася Уваскрэсенская царква.

Узгадкі вуліцы ў візітах:

20 верасня 1680 года:

«Царква Уваскрэсення Гасподня […] на Дзвеказынскай вуліцы. […] Парафія гэтай царквы ў горадзе Навагрудку вуліца Дзвеказынская, Папкоўская, Ігуменская […] Другая [прыпісная] царква Святога Пятра ў маёнтку яго міласці айца мітрапаліта Літоўцы».

1754 год:

«Царква трэцяя Уваскрэсенская. […] Гэтая царква стаіць пры вуліцы Дзвеказынскай на мітрапаліцкай юрыдыцы. Каля яе неагароджаныя могілкі. […] Увага! Гэтая царква стаіць у выдатным і вясёлым месцы («na wspaniałym i wesołym miejscu») на гары, непадалёк ад мітрапаліцкага фальварку. […] Парафія ў горадзе вуліца Дзвеказынская дом, другая Папкоўская 12 дамоў, вуліца Ігуменская 2 дамы, вуліца Віленская 6 дамоў […] Капліца філія, што належыць Уваскрэсенскай царкве, у вёсцы Літоўцы яго міласці айца мітрапаліта пабудаваная пад тытулам Святых Апосталаў Пятра і Паўла».

1765 год:

«Царква другая Уваскрэсенская тамсама ў Навагрудку пры вуліцы Дзвеказынскай, за францішканамі, над завулкам на пагорку […] Грунт, на якім царква і плябанія стаяць, паміж мітрапаліцкай грэбляй адным бокам, а другім бокам — да завулка, які ідзе ад вуліцы Дзвеказынскай, упіраючыся адным канцом у месцкія пляцы, а другім — у вуліцу Дзвеказынскую, на якім [грунце] сядзіць чацвёра юрыдычан […] Да гэтай жа Уваскрэсенскай царквы належыць філія ў Літоўцы. […] Парафія ў горадзе: вуліца Дзвеказынская, Папкоўская, Ігуменская і Віленская 21 дом».

Візіта 1798 года ўжо не адзначае дакладнае месцазнаходжанне Уваскрэсенскай царквы, а яе парафію апісвае так:

«У горадзе Навагрудку на вуліцах Францішканскай, Віленскай і Папкоўскай 18 дамоў».

Дзвеказынскую вуліцу гэты дакумент ужо не згадвае.

Каментары1

  • Жвір
    12.06.2025
    Ну, жылі там дзьве казы, і што ? Раней назвы вуліцам давала жыцьцё, іх ніхто не зацьвярджаў, яны ўзьнікалі самі, і сумневу не падлягалі... Бо прапаганды ж не было...

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць