Грамадства5151

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх

Палітык і паплечнік Зянона Пазняка адказаў на крык душы Сяргея Ціханоўскага.

Павел Усаў

Палітык Павел Усаў, які прысвяціў сябе крытыцы працы Святланы Ціханоўскай і яе паплечнікаў, заявіў, што на гэтым кар’ера Ціханоўскага і Ціханоўскай скончылася.

Так паплечнік Зянона Пазняка адрэагаваў у фэйсбуку на зварот Ціханоўскага, які паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў.

«Мяркую, што на гэтым кар’ера Ціханоўскага і Ціханоўскай скончылася. Магчыма ў гэтым і была задумка ўладаў. Гэта ж трэба так прынізіць беларусаў, тым, што яны не купіліся на відавочную чарговую авантуру!» — наракае Усаў.

Чытайце таксама: У Пазняка заявілі, што на іхняй акцыі ў Варшаве было 55 чалавек 

Палітык нагадаў, што беларусы сабралі больш за паўмільёна долараў на падтрымку палітзняволеных, а таксама сабралі сотні тысяч Палку Каліноўскага. І працягваюць збіраць на дапамогу тым, каму яна патрэбная.

«Тыя ж хто загінуў, заплаціў сваім жыццём, пайшлі на гэта не дзеля таго, каб нехта «бавіўся ў палітыку», і абражаў народ. Такія заявы, таксама служаць таму каб падарваць унутраны давер і салідарнасць. Сапраўды беларусы не заслугоўваюць такіх «лідараў»», — ставіць палітычны дыягназ Усаў.

Сяргей Ціханоўскі сёння выпусціў кароткі зварот. Былы палітвязень кажа, што беларусы ніколі не вернуцца дадому, калі не павераць у саміх сябе. Ціханоўскі наракаў на тое, што пасля папярэдняга закліку яму заданацілі ўсяго 1 тысячу еўра.

Каментары51

  • Праўда
    04.07.2025
    Усаў гэта той чалавек, якога падтрымаў Тур. Мутны тып, яўна працуе на гэбню
  • Altium
    04.07.2025
    У каторы раз ён ставіць тыя крыжы? ) Не Усаў, а нейкі Крыжаноўскі
  • Altium
    04.07.2025
    Спадар Павал можа пайсьці "пабавіцца ў палітыку" за кратамі на 5 год, потым выйсьці і далей мы ўсё гэта зь ім абмяркуем.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць