Свет44

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне

Кітай баіцца, што ў такім выпадку ЗША цалкам пераключаць сваю ўвагу на ўсход.

Ван І і Кая Калас. Фота МЗС Кітая

Міністр замежных спраў Кітая Ван І 3 ліпеня правёў сустрэчу з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах Каяй Калас. Як пішуць СМІ, падчас чатырохгадзінных закрытых перамоў па шырокім спектры геапалітычных і гандлёвых пытанняў кітайскі чыноўнік прачытаў Калас «некалькі ўрокаў гісторыі і лекцый».

Як сцвярджае South China Morning Post, Ван І заявіў, што Пекін не хоча паразы Расіі ва Украіне, бо баіцца, што ў такім выпадку Злучаныя Штаты Амерыкі цалкам пераключаць сваю ўвагу на Пекін. Пра гэта выданне паведамляе са спасылкай на некалькі крыніц. Гэты каментар, зроблены прадстаўніку ЕС, пацвердзіў тое, што многія ў Бруселі лічаць пазіцыяй Пекіна, але супярэчыць публічным заявам Кітая.

МЗС гэтай краіны рэгулярна заяўляе, што афіцыйны Пекін не з'яўляецца бокам вайны. Таксама Ван І адхіліў абвінавачванні ў тым, што Кітай матэрыяльна ці фінансава падтрымлівае ваенныя намаганні Расіі, настойваючы на ​​тым, што калі б ён гэта рабіў, канфлікт даўно б скончыўся.

Каментары4

  • бабруйчанін
    04.07.2025
    Ю, Выннік гэтай вайны- сво дзля ЗША Кітая у рэшце рэшт будзе ні лепш " другая армія" галівудзскі дзядзя сэм і папяровы дракон...і дзесці побач з намі нізразумелы звяз абьяднанне ні зразумелых камрадаў ліцымераў ханжэй
  • Serge
    04.07.2025
    Параза РФ выгадна КНР - танна можна будзе забраць азіяцкую частку РФ.
  • Янка
    04.07.2025
    Serge, зарана яшчэ. Пакуль Расея плаціць Кітаю ясак у выглядзе стратнага продажу сыравіны і забірае кітайскія тавары - Пекін задаволены. Вось калі гэта спыніцца - тады і прыйдзе час вяртаць Далёкі Усход у родную гавань

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць