Свет33

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт

З пачатку 2025 года, калі Дональд Трамп вярнуўся на пасаду прэзідэнта ЗША, ягоная адміністрацыя не ўводзіла новых санкцый супраць Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне. Нават частку наяўных абмежаванняў адмянілі. У выніку Масква атрымала магчымасць набываць забароненыя тэхналогіі і фінансаванне, піша The New York Times.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Аналітыкі выдання адзначаюць, што гэта аслабіла эфектыўнасць ранейшых санкцый. Расія атрымлівае мікрачыпы і кампаненты для зброі праз падстаўныя кампаніі, зарэгістраваныя ў іншых краінах, якія не трапляюць пад санкцыі. Напрыклад, кампанія HK GST Limited у Ганконгу прадае мікрачыпы, якія выкарыстоўваюцца ў крылатых ракетах Х-101, што выкарыстоўваюцца ў атаках на Кіеў.

Кампанія звязаная з чатырма аналагічнымі дыстрыб'ютарамі электронікі, створанымі за апошнія тры гады. Сярод іх — сінгапурская ChipsX і кітайская Carbon Fiber Global, якая вырабляе дэталі для БПЛА. Журналісты адзначаюць, што крытычна важнае абсталяванне не было б даступнае Расіі ў выпадку своечасовага абнаўлення санкцыйнай палітыкі.

«Трэба працягваць бегчы, каб проста заставацца на месцы», — заўважае ў размове з імі эканамістка Інстытута міжнароднай эканомікі Петэрсана Эліна Рыбакова.

За часамі прэзідэнцтва Джо Байдэна ЗША пастаянна ўводзілі сотні новых санкцый супраць Расіі, але цяпер гэта спынілася. Больш за тое, у красавіку 2025 года Мінфін ЗША зняў санкцыі з жонкі расійскага алігарха Барыса Ратэнберга, а ў лютым распусціў каманду, якая займалася пошукам актываў расійскіх алігархаў, пераарыентоўваючыся на барацьбу з ХАМАС.

Расія таксама не была ўключаная ў санкцыі, накіраваныя на абмежаванне гандлю з аўтарытарнымі рэжымамі. Пры гэтым ЗША імпартавалі з Расіі тавараў на больш за $3 мільярды ў 2024 годзе.

Амерыканскія палітыкі з абодвух асноўных партый крытыкуюць палітыку Трампа як занадта мяккую да Крамля. У Кангрэсе нават прапанавалі новы закон, які ўмацоўвае санкцыі супраць краін, што купляюць расійскую энергію. Але Трамп пакуль не ўвёў новых санкцый, бо жадае захаваць магчымасць для перамоў паміж Масквой і Кіевам.

Каментары3

  • Лапідар
    02.07.2025
    Гэта лапідарна геніяльна. А нехта марыць тут пра нафту па 30.
  • Аднабокасць задзяўбала
    02.07.2025
    Байдэн “уводзіў” кучу санкцый, якія не дзейнічалі - расея будавала ракеты, дзе большасць электронікі з захаду.
    Еўропа “ўводзіць” кучу санкцый, накшталт па нафтапрадуктам, але ў 2024 купляе нафтапрадуктаў у Расеі еа 21,3 мільярда, пры гэтым фінансуючы Ўкраіну на 16.
    Расеі 21, Украіне 16. Але на гэта акцэнта няма, акцэнт на Трампа
  • user
    03.07.2025
    Аднабокасць задзяўбала, а напомните кто уже третий раз приостанавливает поставки оружия Украине?

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць