Грамадства55

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА

Ужо былы студэнт правёў цырымонію пасвячэння ў рыцары. І выкладчык падыграў.

Выпускнік БДУІР вырашыў пакрэатывіць на ўручэнні дыпломаў. Хлопец прыйшоў на цырымонію ў сапраўдных даспехах і з двуручным мячом.

Сцяпан павольна і разважліва падняўся на сцэну і папрасіў выкладчыка правесці цырымонію прысвячэння яго ў рыцары. Выпускнік факультэта камп'ютарнага праектавання стаў на адно калена, і выкладчык правёў імправізаваную акаладу. 

@_alina__raspberry_ #вручение #диплом #бгуир #фкп #выпуск2025 ♬ оригинальный звук - Alinchiks

Гледачы ад такога крэатыву былі ў захапленні. Хтосьці выказаў здагадку, што хлопец надзеў на ўручэнне дыпломаў самае дарагое, што ў яго было. Хтосьці паабяцаў паўтарыць такі перфоманс на сваім выпускным. А яшчэ каментатары пахвалілі выкладчыка, які не разгубіўся і падтрымаў задумку выпускніка.

Ролік рэпостнуў у сацсетках і факультэт з такім подпісам: «Паступайце на ФКП — і выпусціцеся рыцарамі!».

Каментары5

  • Андрусь
    02.07.2025
    Калі студэнты ў 2020-м падчас атрымання дыпломаў дзякавалі Знаку ці ў 2022-м выказваліся супраць паўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну іх за гэта знявольвалі, бо расцэньвалі гэта, як несанкцыянаваныя мітынгі. Ці будуць наступствы ад такога відавочна несцэнарнага захаду выпускніка?
  • душніла
    02.07.2025
    Андрусь, калі ты ўбачыў рыцара і першае, пра што падумаў — палітычныя рэпрэсіі, то табе не ў каментары, а да псіхатэрапеўта.
  • Сціхні
    02.07.2025
    Андрусь, а табе абы б губазік нацкаваць на людзей. Маўчы і не давай дурных падказак.
    Што за людзі такія. Убачыў нешта добрае і давай тыкаць пальцам і крычаць: "мянты, фас!"
    Не рабі так больш.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць