Грамадства33

Дэпутаты прынялі закон аб рэгістрацыі і ліквідацыі бізнэсу

Дэпутаты прынялі праект закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання», паведамляе прэс-служба парламента. Дакумент уносіць істотныя змены ў працэдуры стварэння і закрыцця бізнэсу, накіраваныя на спрашчэнне адміністрацыйных працэсаў і ўзмацненне кантролю.

Закон уводзіць рэгістрацыю кампаній па тыпавых статутах і змяняе парадак выхаду ўдзельнікаў з гаспадарчых таварыстваў, прадугледжваючы абавязковае натарыяльнае пасведчанне такіх дзеянняў, піша Office Life.

Таксама сярод ключавых змен — скарачэнне тэрміну прадастаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэестра з сямі да пяці дзён. Узмацняюцца і патрабаванні да актуалізацыі дадзеных аб кампаніях, у тым ліку інфармацыі аб бенефіцыярах.

Тэрміны пастаноўкі на ўлік у падатковых і іншых органах скарачаюцца з пяці да трох працоўных дзён, і цяпер не трэба атрымліваць паведамленне аб пастаноўцы на ўлік.

Колькасць рэгіструючых органаў зменшыцца за кошт выключэння адміністрацый свабодных эканамічных зон. Цяпер рэгіструючы орган будзе вызначацца па месцы знаходжання кампаніі.

Закон уводзіць абавязковае ўказанне адраса электроннай пошты юрыдычнай асобы ў рэестры, які будзе мець юрыдычную сілу. У выпадку змены адраса кампаніі абавязаныя паведаміць рэгіструючы орган.

Для прадухілення рызыкаў, звязаных з пагрозамі нацыянальнай бяспецы, рэгіструючыя органы будуць запытваць інфармацыю аб уладальніках і заснавальніках кампаній перад іх рэгістрацыяй. Калі будзе ўстаноўлена, што дзейнасць кампаніі пагражае бяспецы, рэгістрацыя будзе адхіленая.

Законапраект таксама дазваляе суду забараняць ліквідацыю кампаній і ўводзіць новыя правілы для абароны правоў крэдытораў. Рэгіструючы орган зможа адмовіць у рэгістрацыі рэарганізацыі, калі ў кампаніі ёсць нявыкананыя абавязацельствы перад крэдыторамі.

Каментары3

  • Жора
    30.06.2025
    Якія "дэпутаты", якія "законы", у якім свеце вы жывеце? Пішыце правільна: прызначэнцы гаўляйтара зацвердзілі тое, што ім прыйшо з акупацыйнай адміністрацыі.
  • Барадзед
    30.06.2025
    Вот зачем там на потолке лампа в виде пентаграммы? Почему именно такая необычная форма в парламенте? Это как день освобождения Минска стал днём независимости. Найдите в этом логику. Например, 19 сентября 1991 года БССР была переименована в Республику Беларусь Верховным советом БССР. Чем ни день независимости? Логично. А этот пятиконечный светильник над головой народного собрания непонятно к чему.
  • Барадзед
    30.06.2025
    Жора, с оккупационной администрации назначенного гауляйтера.

Цяпер чытаюць

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы18

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Сербіі заявілі пра татальную блакіроўку дарог2

Экс-брамнік зборнай Генадзь Туміловіч будзе працаваць трэнерам у Ізраілі

У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва

Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»5

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C6

Міністр замежных спраў Славакіі заявіў, што, магчыма, Расіі трэба «дараваць усё, што адбылося»11

«Азаронак не хоча, каб яму далі большую зарплату і самому піць латэ на тэрасе. Ён хоча, каб ніхто не піў латэ»9

«Ахранець проста. Купляйце беларускае». Пакупніца абурылася напаўгнілымі кабачкамі ў краме5

Зорку «Мсціўцаў» прыдушыў шасцітонны снегаачышчальнік. Акцёр падзяліўся, як аднаўляўся пасля комы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы18

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць