Міністэрства культуры Азербайджана паведаміла пра адмену ўсіх расійскіх культурных мерапрыемстваў, запланаваных на тэрыторыі краіны. У паведамленні гаворыцца, што такое рашэнне прынята ў адказ на акты гвалту з боку расійскіх праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян Азербайджана.

Азербайджан скасоўвае расійскія культурныя мерапрыемствы праз затрыманні ў Свярдлоўскай вобласці. Мерапрыемствы, арганізаваныя расійскімі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі — у тым ліку канцэрты, фестывалі, тэатральныя пастаноўкі і выстаўкі — адменены. Грамадзянам, якія ўжо набылі квіткі, прапануецца звяртацца па вяртанне грошай.
Падставай для рашэння сталі масавыя затрыманні выхадцаў з Азербайджана ў расійскім горадзе Екацярынбург.
Паводле азербайджанскага МЗС, уранку 27 чэрвеня больш за 50 чалавек былі затрыманыя сілавікамі ў межах расследавання забойства, здзейсненага ў 2001 годзе.
Як паведамляе URA.RU, справа тычыцца гібелі гандляра, якую не ўдалося раскрыць па гарачых слядах. Цяпер справа адноўлена, і расследаванне вядзе спецыяльны аддзел Следчага камітэта па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў.
Азербайджанскі бок заклікаў Расію неадкладна правесці расследаванне гэтых затрыманняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшавіцкі джыхад , акупацыя БНР
, вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд, Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...І нaрэшце захоп 1/3 Азербалджана, Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....