Грамадства

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

Гомельскі тату-мастак Ілля, які зараз жыве ў Польшчы, звярнуўся па дапамогу. Паўтара года творца праляжаў у шпіталі, змагаючыся за сваё жыццё. Сёлета хлопцу перасадзілі новае сэрца. «Беларусь для мяне закрытая, а ў Польшчы я за гэты час стаў чалавекам без статусу і амаль бяздомным».

На дадзены момант BYSOL адкрыў збор, каб дапамагчы хлопцу.

«Мяне клічуць Ілля, я тату-мастак з Гомеля. З дзяцінства мне было важна ствараць прыгажосць і пакідаць людзям добрую памяць пра сябе. Калі пачаліся пратэсты 2020 года, я ўжо жыў у Польшчы, але не змог застацца абыякавым: рабіў плакаты, друкаваў футболкі з нашым (бел-чырвона-белым) сцягам, дапамагаў арганізоўваць мітынгі ў Катавіцах. Мы верылі, што голас кожнага мае важнасць».

У 2021 годзе тату-майстру паставілі кардыёстымулятар. Праз год прыбор выйшаў са строю, і клапан разбурыўся. Лекары сказалі, што шанец адзін — перасадка сэрца. Паўтара года Ілля ляжаў у лякарнях, губляючы працу, жыллё і дакументы. 

«У сакавіку 2025 года мне перасадзілі новае сэрца. Аперацыя падарыла новае жыццё, але забрала апошнія зберажэнні: хостэл аплачаны быў толькі да 26 чэрвеня, пашпарт і дазвол на жыхарства скончыліся, а дактары пакуль забараняюць любую працу і нават паездкі па горадзе — любое заражэнне можа каштаваць мне новага сэрца. Я павінен прымаць лекі па гадзінах і не ўпускаць нічога, павінен выконваць дыету, акрамя гэтага кожны тыдзень я павінен ездзіць у клініку на кантроль і здаваць аналізы.

У найбліжэйшы час я павінен разабрацца са сваімі дакументамі, каб пазней аформіць інваліднасць і атрымліваць сацыяльную дапамогу. 

У мяне няма сям'і і «сваіх» у Польшчы. Сябры падтрымлівалі, як маглі, але іх рэсурсы ўжо скончыліся. А мне ўсё яшчэ патрэбна дапамога, каб далячыцца і не застацца на вуліцы. Я вельмі хачу вярнуцца да творчасці, якой жыў усё жыццё, і працягваць рабіць людзям добрае і прыгожае.

Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца: сваім удзелам вы падаўжаеце жыццё адразу двум людзям, якія жывуць зараз ува мне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць