Аўстрыя ўводзіць абавязковыя работы для бежанцаў з жорсткімі санкцыямі за адмову
З 1 ліпеня федэральная зямля Бургенланд у Аўстрыі ўводзіць правіла аб абавязковай грамадска карыснай працы для бежанцаў.

Як паведамляе рэгіянальны ўрад, атрымальнікі прытулку павінны будуць, напрыклад, даглядаць паркі, дапамагаць у дамах састарэлых або займацца прыбіраннем, піша Bild.
За гадзіну працы прадугледжана аплата 1,6 еўра. Адмова ўдзельнічаць двойчы без важнай прычыны цягне за сабой сур'ёзныя наступствы.
У гэтым выпадку, як патлумачыла міністр сацыяльнай палітыкі Бургенланда Даниэла Вінклер, чалавеку пагражае страта базавай дапамогі — простае месца для сну замест кватэры, ніякага медыцынскага страхавання, толькі мінімальнае харчаванне і базавае лячэнне.
«Той, хто пастаянна атрымлівае падтрымку ад дзяржавы, павінен таксама браць на сябе адказнасць і нешта аддаваць грамадству», — дадала Вінклер.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары
падтрымліваю пытанне. Бо тая ж праца ў дамах састарэлых - гэта звычайна вельмі цяжкая фізічная праца (трэба падымаць/перасоўваць целы тых, хто ўжо самастойна не можа пра сябе клапаціцца). І да таго ж, гэта яшчэ і эмацыйна цяжкая праца. Таму нават пры ўмове годных зарабкоў не кожны туды пойдзе