Пасля ракетнага ўдару Ірана па амерыканскіх вайсковых аб’ектах у Катары ЗША перавялі пяць сваіх баз на Блізкім Усходзе ў рэжым павышанай баявой гатоўнасці. Сярод іх — база Касрак у Сірыі, Айн-аль-Асад у Іраку, а таксама базы ў Катары, Бахрэйне і Кувейце.

Рашэнне прынялі на фоне магчымых далейшых нападаў з боку Ірана або падкантрольных яму груповак. Як паведамляе Reuters, база Касрак прыведзеная ў стан поўнай баявой гатоўнасці. IRIB News удакладняе, што аналагічная сітуацыя і на іншых аб’ектах ЗША ў рэгіёне.
Пасля інцыдэнту некалькі краін Персідскага заліва — Ірак, ААЭ, Бахрэйн і Кувейт — часова закрылі сваю паветранае прастору. Гэта пацвярджаюць даныя з сайта Flightradar24.
Інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня: Іран запусціў шэсць ракет па амерыканскай авіябазе Аль-Удэід у Катары. Аль-Удэід з’яўляецца найбуйнейшай вайсковай базай ЗША ў рэгіёне і аператыўным штабам цэнтральнага камандавання.
Выданне The New York Times са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Іран нібыта загадзя папярэдзіў улады Катара пра намер атакаваць і дзейнічаў у каардынацыі з катарскімі чыноўнікамі. Паводле гэтай інфармацыі, Тэгеран імкнуўся да сімвалічнага адказу на нядаўнія ўдары ЗША па яго ядзерных аб’ектах, не даводзячы сітуацыю да шырокамаштабнай вайны.
Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана
Іран запусціў ракеты па вайсковых базах ЗША ў Катары
«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране
«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране
Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША
Каментары
Толькі за гэты тыдзень знішчыў Іран і прагнуў Луку