Эканоміка66

Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект, які прадугледжвае адказнасць за парушэнні ў пастаўках агародніннай прадукцыі для дзяржаўных патрэб. 

Фота: vecteezy.com

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях закон, які ўносіць змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яны датычацца парушэнняў, звязаных з пастаўкай гародніны і садавіны для дзяржаўных патрэб.

Як растлумачыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Марынa Лянчэўская, закон распрацаваны на выкананне лукашэнкаўскага ўказа №232 «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб».

Цяпер прадугледжваецца адказнасць:

за «непастаўку або недапастаўкі» плодаагародніннай прадукцыі з стабілізацыйных фондаў па дамове для дзяржпатрэб для пастаўшчыкоў;

за адсутнасць такой прадукцыі ў рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце ў міжсезонны перыяд — для нарыхтоўшчыкаў (гандлёвай сеткі). 

За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжваецца штраф:

для фізічных асоб — ад 5 да 12 базавых велічынь (210 — 504 рублі);

для юрыдычных асоб — ад 20 да 200 базавых велічынь (840 — 8400 рублёў).

Хто будзе сачыць?

Складваць пратаколы змогуць прадстаўнікі мясцовых уладаў, Камітэта дзяржкантролю і МАРГ. 

Разглядаць справы — адміністрацыйныя камісіі і эканамічныя суды.

Ленчэўская адзначыла, што на фоне нядаўняга дэфіцыту бульбы вясной гэтая мера дапаможа забяспечыць харчовую бяспеку і пазбегнуць дэфіцыту ў міжсезонны перыяд.

У гэтым годзе адсутнасць бульбы ў беларускіх крамах стала топ-навіною ў СМІ, пра гэта пісалі нават замежныя медыі.

Каментары6

  • даведка
    23.06.2025
    Постановление Совнаркома «Об охране имущества государственных предприятий, колхозов и кооперации и укреплении общественной (социалистической) собственности», известное как «закон о трёх колосках», и его современная версия указ Лукашенко №232 «Об особенностях поставки плодовоовощной продукции для республиканских государственных нужд», в простонародье «закон о трёх клубнях».
  • Ёсік
    23.06.2025
    Во хто павінен быць пакараны ў першую чаргу - нічога для беларусаў, толькі каб пагоршыць і так не вельмі радаснае жыцьцё. Гэта тыя, хто возьме па загадзе лукашэнкі наган, і стрэліць у патыліцу грамадзяніну. Ніхто не сказаў, што ёсьць праблемы, трэба неяк думаць, як іх перамагчы. Не, адразу прынялі штраф 8400!!!, жах. Успомніце дэфіцыт цыгарэт - існуе асартыментны пералік, дзе 3-5 гатункаў беларускага тытуню абавязаны быць у гандлі. А іх няма нідзе, немагчыма набыць, нават, хатабыч не дапаможа. А яны крамам штрафы кляпалі. Так і з бульбай будзе.
  • даведка
    23.06.2025
    За отсутствие невыращенной государством картошки в магазинах — штраф.
    За наличие в магазинах выращенной государством мелкой картошки — штраф.
    За, казалось бы, траву больше среднего размера 20 см — штраф.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць