Начальнік ваеннай паліцыі хацеў затрымаць марадзёраў, якіх «да гэтага часу шмат», пішуць расійскія каналы.
Як паведаміў кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн, Аляксей Жараў з пазыўным «Жара» служыў у Корэнеўскім, а затым Глушкоўскім і Суджанскім раёнах.

Канал «ВЧК-ОГПУ» ўдакладняе, што Жараў хацеў затрымаць марадзёраў. «Іх там да гэтага часу шмат, а яны аказалі супраціў і забілі яго», — піша канал.
Падазраваныя ў забойстве затрыманыя.
Хінштэйн заявіў, што забіты заслугоўвае пасмяротнага ўзнагароджання.
У жніўні 2024 года Украіна правяла шырокамаштабную аперацыю і заняла каля 1 300 км² у Курскай вобласці РФ, уключаючы Суджу і больш за 80 населеных пунктаў. У сакавіку 2025 года расійская армія заявіла пра поўнае вызваленне Суджы.
Каментары