Свет11

Служба бяспекі Украіны заявіла, што прадухіліла чарговы замах на журналіста Дзмітрыя Гардона

Як паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Малюк, украінскім спецслужбам удалося выкрыць дзве сеткі, якія займаліся падрыхтоўкай замаху на вядомага ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона.

Дзмітрый Гардон. Фота: gordondmitry / Facebook

Першая з іх — гэта група, якую ўзначальваў былы народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Віталь Грушэўскі. Ён ужо знаходзіцца пад вартай. Паводле інфармацыі СБУ, злачынцы планавалі выкарыстаць самаробнае выбуховае прыстасаванне або нанесці ўдар дронам па Гардону.

Другая — дагестанская этнічна-крымінальная групоўка, якая дзейнічала ў інтарэсах ФСБ Расіі. Яе лідар збіраў інфармацыю пра маршруты перамяшчэння Гардона, месцы яго знаходжання і пражывання. Калі б журналіст быў без аховы, яго планавалі забіць з кароткай агнястрэльнай зброі; калі ж з ахоўнікам — то з аўтамата, а пасля дабіць пісталетам.

Абедзве групы ўжо затрыманыя, і падазраваныя даюць паказанні. Паводле слоў Малюка, лідар дагестанскай групоўкі прызнаў сваю сувязь з расійскімі спецслужбамі і ўдзел у падрыхтоўцы замаху на Гардона. За выкананне забойства ФСБ абяцала ім $400 000, сцвярджае СБУ.

У Беларусі па заяве ГУБАЗіКа ўсе акаўнты ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона на ўсіх платформах прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, у тым ліку і інтэрв'ю з Лукашэнкам. 

Каментары1

  • !!!
    23.06.2025
    Гордона? Смешно!

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць