Свет

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Веласіпедыст, які атрымаў цяжкія траўмы твару пасля таго, як яго збіў п’яны кіроўца, стаў адным з першых пацыентаў унікальнага цэнтра трохмернага друку частак цела брытанскай Нацыянальнай службы аховы здароўя, паведамляе Бі-бі-сі.

Брыстальскі медыцынскі цэнтр трохмернага друку абслугоўвае ўвесь паўднёвы захад Англіі — і, мабыць, гэта першы ў Вялікабрытаніі цэнтр, дзе 3D-візуалізацыя і друк адбываюцца ў адным памяшканні.

З дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій і спецыялізаванага падыходу ў галіне рэканструкцыі тканак гэты цэнтр дапамагае пацыентам з траўмамі.

Дэйв Рычардс, жыхар графства Дэвон, распавёў, што пасля аварыі цэнтр дапамог яму «адчуць сябе значна больш камфортна».

У ліпені 2021 года 75-гадовы Рычардс разам з двума сябрамі падарожнічаў на ровары ў графстве Сомерсет на захадзе Англіі. Ззаду іх дагнаў аўтамабіль.

«Ён (кіроўца) дагнаў нас ззаду, ён размаўляў па тэлефоне, — распавёў Рычардс. — Ён збіў двух маіх сяброў, у выніку чаго ў іх былі шматлікія пераломы. Але я апынуўся заціснутым пад аўтамабілем і атрымаў моцныя апёкі аднаго боку цела і твару, а таксама траўмы рэбраў з правага боку».

Дэйв Рычардс да аварыі

Пасля некалькіх аперацый па рэканструкцыі ў бальніцы Саутмід у Брыстолі і рэабілітацыі з удзелам лекараў розных спецыяльнасцей Дэйв пачаў вяртацца да нармальнага жыцця.

Ён працягвае наведваць Брыстальскі медыцынскі цэнтр, дзе яму нядаўна ўсталявалі пратэзы твару. Цэнтр вырабіў для мужчыны вялікі пратэз вачніцы і шыны для шнараў на шыі. Рычардсу таксама могуць зрабіць 3D-скан твару, каб стварыць яго копію, а потым распрацаваць формы для гэтых пратэзаў.

«У большасці выпадкаў людзі нічога не заўважаюць. Мне давялося жыць з гэтым чатыры гады. Часта людзі не заўважаюць, не кажуць нічога або прымаюць мяне такім, які я ёсць», — распавёў Дэйв.

Ён дадаў: «Калі я збіраюся кантактаваць з іншымі людзьмі, я адчуваю сябе значна больш камфортна, калі гляджу ў люстэрка і бачу, што выглядаю нармальна».

Брыстальскі медыцынскі цэнтр 3D адкрыўся ў красавіку на тэрыторыі старога шпіталя Фрэнчэй на ўскраіне горада.

Цэнтр аб’ядноўвае новыя навуковыя і тэхналагічныя паслугі і стаў адной з першых устаноў Нацыянальнай службы аховы здароўя, якая атрымала прынтар PEEK, які вырабляе пратэзы на заказ пры тэмпературы да 200 градусаў Цэльсія.

Апарат для сканавання, усталяваны ў спецыяльным пакоі, можа стварыць лічбавую мадэль чалавечага цела.

Тэхналогіі цэнтра ўжо даволі шырока ўжываюцца. Напрыклад, тут створана 3D-мадэль пашкоджанай ныркі, якая паказвае хірургам не толькі вобласць, што падлягае выдаленню, але і нервы і крывяносныя пасудзіны, якія неабходна захаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

«Ці можна Ціханоўскага пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае?»49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць