Грамадства77

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»

Ігара Волкава і Уладзіміра Яфрэменку ўзялі пры атрыманні хабару.

Уладзімір Яфрэменка (злева) і Ігар Волкаў (справа)

Сілавікі паведамілі пра затрыманне двух генеральных дырэктараў страхавых кампаній, 47 і 62 гадоў, а таксама 65-гадовага мужчыну, які раней займаў аналагічную пасаду. Самі кампаніі не называліся.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра дырэктараў страхавых кампаній ТАСК і «Промтрансінвест» — Ігара Волкава і Уладзіміра Яфрэменку.

Абедзве кампаніі можна лічыць дзяржаўнымі. ТАСК (Транспартная акцыянерная страхавая кампанія) належыць на 75% структурам Белчыгункі і на 25% Сбер Банку, а ў «Прамтрансінвесце» доля дзяржавы перавышае 60%. 

62-гадовы Ігар Волкаў узначальвае ТАСК з 2003 года. На працы яго няма. На месцы Волкава цяпер намеснік, Васіль Някрасаў. Ён абцякальна раіць званіць начальніку на мабільны: «Ён чалавек перадпенсійнага ўзросту, балячкі ў яго розныя. Быў на бальнічных. Можа, і зараз на бальнічным». На іншыя пытанні ў ТАСКу адказаць не могуць.

Другі затрыманы — 47-гадовы дырэктар «Прамтрансінвеста» Уладзімір Яфрэменка. У кампаніі кажуць, што дырэктара па паважлівай прычыне няма і бліжэйшыя пару тыдняў не будзе.

Паводле звестак МУС, Волкаў і Яфрэменка атрымалі дзясяткі тысяч даляраў і еўра хабару. Грошы ім плацілі камерцыйныя структуры за садзейнічанне ў працягненні супрацоўніцтва з камерцыйнымі структурамі.

Заведзеныя крымінальныя справы за атрыманне хабару ў буйным памеры.

Каментары7

  • Ёсік
    23.06.2025
    Апасьля загада ад 23.04. Як быццам ім панесьлі грошы? Бздура. Страхаўшчыкі, як быццам, былі на другім месцы па заробках (толькі не шэраговая супрацоўнікі-агенты, добра калі па 2,0-2,5 атрымлівалі). Грошы патрэбныя лукашэнку, вось і хапаюць.
  • даведка
    23.06.2025
    Уволенный накануне гендиректор бюро по транспортному страхованию был с ними?
  • Промтрансінвестар
    23.06.2025
    Промтрансінвестар страхавала адмінісрацыю лукашэнкі і ўсе яго актывы.
    Мабыць і стахапутаў пусцілі на раздой.

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць