За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду
Церцель расказаў пра супрацьдзеянне спецслужбам калектыўнага Захаду, якія вядуць разведку з космасу і праз агентуру.

Пра гэта Старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель распавёў БелТА.
«Адзначаем у гэтай сітуацыі найбольш вострую праблему, звязаную з супрацьдзеяннем замежным спецслужбам. Калектыўны Захад нацэлены на тое, каб стварыць пэўную аснову і ў нашым грамадстве, і ў перспектыве — пры магчымым узброеным канфлікце — для вырашэння ўсіх пытанняў на сваю карысць.
Масіраваная разведвальная дзейнасць па нашай тэрыторыі вядзецца як з выкарыстаннем космасу, радыёразведкі, так і, канечне ж, агентурнай разведкі. Нягледзячы на ўсе прасунутыя тэхналогіі, яна з'яўляецца асновай для працы любой разведкі свету», — адзначыў старшыня КДБ.
Ён паведаміў, што толькі з пачатку гэтага года яго ведамствам спынена дзейнасць 14 асобаў.
«Гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта тычыцца замежнікаў) і здрадай дзяржаве (калі гаворка пра грамадзян Рэспублікі Беларусь)», — заявіў Іван Церцель.
Паводле яго слоў, гэтыя асобы вялі агентурную разведку на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўлялі разведку аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, чыгункі. Таксама былі спробы агентурнага пранікнення на прадпрыемствы абароннага комплексу.
«Мы затрымлівалі замежных грамадзян краін Заходняй Еўропы, шэрагу іншых», — удакладніў кіраўнік ведамства.
-
Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку
-
«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі
-
«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»
Каментары