Надвор'е33

Несуцяшальны прагноз надвор'я на канец чэрвеня

Сіноптык Дзмітрый Рабаў даў прагноз надвор'я на апошні тыдзень чэрвеня, з 23 па 29 чэрвеня.

Па словах Дзмітрыя Рабава, цёплага і сухога лета, на якое мы так спадзяваліся, не прадбачыцца. Цыклоны і атмасферныя франты будуць працягваць уплываць на надвор'е, прыносячы з сабой дажджы, навальніцы і парывісты вецер.

Тыдзень будзе ўмерана цёплым, але няўстойлівым. Чакайце кароткіх летніх дажджоў, якія могуць суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам, да 15-20 метраў у секунду. Вільготнасць паветра будзе высокая, да 90%.

У пачатку тыдня, у панядзелак і аўторак, надвор'е будзе пад уплывам вобласці высокага ціску і франтоў з Заходняй Еўропы. У панядзелак удзень на захадзе, а ў аўторак у большасці раёнаў пройдуць дажджы і навальніцы. Тэмпература ўначы будзе ад +9 да +15°C. Удзень у панядзелак ад +17 да +25°C, у аўторак — ад +13°C на паўночным захадзе да +22°C на паўднёвым захадзе.

У сярэдзіне тыдня, у сераду, надвор'е будзе вызначацца атмасфернымі франтамі. Яны прынясуць кароткачасовыя дажджы на большую частку краіны. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны. Вільготнасць да 80%. Уначы ад +10 да +16°C, удзень ад +14°C у Гомелі да +20°C у Брэсце.

У пачатку другой паловы тыдня, у чацвер і пятніцу, Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці высокага ціску, таму значных дажджоў не прагназуецца. Уначы і раніцай магчымы туман. Вільготнасць да 90%. Уначы ад +10 да +15°C. Удзень у чацвер ад +18°C на паўночным усходзе да +25°C на паўднёвым захадзе, у пятніцу — ад +18 да +23°C.

У апошнія выходныя чэрвеня надвор'е застанецца няўстойлівым з пераменнай воблачнасцю і невялікімі кароткачасовымі дажджамі. Уначы і раніцай магчымы туман. У сярэдзіне дня ў суботу ад +17°C на ўсходзе да +25°C на захадзе, у нядзелю — ад +22 да +27°C.

Каментары3

  • %
    22.06.2025
    Так як не суцяшальны!? Наколькі памятаю НН і бальшыня чытачоў яе проста пачынаюць вар'яцець ад "невыноснай сьпекі" пачыная ад +25. То што вам тут несуцяшальнага?
  • Все тут не то и не так, даже погода
    22.06.2025
    И рожи перекошенные на каждом шагу: светит ли солнце, идет ли дождь.
  • Aresa
    22.06.2025
    Нармалёвае надвор'е для тутэйшых мясцін. Нязгодныя - навырай!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі10

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць