Грамадства33

Вызвалены палітвязень Балахонаў: Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ

Кірыл Балахонаў, фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта», чата на пяцярых чалавек, расказаў «Радыё Свабода», што яму вядома пра Віктара Бабарыку. 

Кірыл Балахонаў. Скрын відэа «Радыё Свабода»

«Бабарыку бачылі?» — спытаў у Балахонава журналіст.

«Бабарыка ўвесь час сядзіць на ШІЗА і ПКТ і больш за два гады ён не з'яўляецца», — адказаў ён.

Балахонаў дадаў, што Ціханоўскага праз 5 гадоў ён не пазнаў.

«Я яго памятаю яшчэ ў 20-м годзе, ён быў такі масіўны, цяпер… Проста жах, што робіцца ў калоніях», — кажа ён.

Хлопец дадае, што адчувае змешаныя пачуцці наконт свайго вызвалення.

«Я адчуў і радасць, і неразуменне таго, чаму менавіта вызвалілі мяне. Чаму не якіхсьці іншых людзей? Гэта дагэтуль для мяне застаецца загадкай», — сказаў ён.

На пытанне, а каго, як ён мяркуе, варта было вызваліць у першую чаргу, ён адказаў:

«Тых, хто сапраўды ў гэтым маюць патрэбу: як Бабарыка, Лосік, Пачобут, ну і іншыя медыйныя асобы».

У студзені 2025 года з'явілася кароткае відэа Рамана Пратасевіча з Віктарам Бабарыкам. На відэа Бабарыка выглядаў схуднелым, але «жывым» і «ў добрым гуморы». Гэта было першае публічнае з'яўленне Бабарыкі за доўгі час.

21-гадовы Кірыл Балахонаў быў адным з пяці ўдзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта». Сцвярджалася, што хлопец збіраўся паехаць абараняць Украіну. Маладога чалавека затрымалі 8 лістапада 2022 года, калі яму было ўсяго 18 гадоў.

Яго судзілі па двух артыкулах КК — «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4).

Суддзя Алена Бачышча 7 ліпеня 2023 года дала яму тры з паловай года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Каментары3

  • Тамаш
    22.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • No
    22.06.2025
    Балахонаў як і Дуліна практычна адсядзелі свае тэрміны.
    Гэта нейкі здзек лукашызму
  • Отец Засандалий
    22.06.2025
    А его оппонент по выборам скоро станет перманентным резидентом со всем добром и табором, нажитым непосильным трудом. И я даже предполагаю, кто будет чемоданы нести из Орландо.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць