Вайна33

Украіна ўвяла санкцыі супраць завода ў Беларусі, які вырабляе дэталі снарадаў для расійскіх «Градаў»

Завод дакладнай электрамеханікі ў Станькаве з'яўляцца адным з 16 беларускіх прадпрыемстваў, датычных да забеспячэння расійскіх сістэм залпавага агню.

Расійская сістэма залпавага агню БМ-21 «Град» у дзеянні. Ілюстрацыйнае фота

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў сваім указам рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб санкцыях супраць фізічных і юрыдычных асоб з Расіі, Беларусі і Кітая за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе Беларуская служба «Радыё Свабода».

Як адзначаецца ў апублікаваным тэксце ўказа, Украіна ўвяла санкцыі супраць Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі», што знаходзіцца ў Станькаве Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Гэты завод, паводле расследавання арганізацыі былых сілавікоў BelPol, з’яўляецца адным з 16 беларускіх прадпрыемстваў, што ў той ці іншай ступені задзейнічаныя ў вытворчасці дэталяў снарадаў для расійскіх сістэм залпавага агню БМ-21 «Град».

Згодна з рашэннем, санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў. Сярод абмежаванняў — блакіроўка актываў, забарона на ўдзел у дзяржаўных тэндарах, прыватызацыі і гандлёвых аперацыях.

Прэзідэнт Зяленскі паведаміў, што гэтымі санкцыямі ва Украіне пачалася «вялікая праца» па ўвядзенні абмежаванняў супраць тых, хто дзейнічае на часова акупаваных тэрыторыях, апраўдвае агрэсію або спрыяе Расіі ў яе рэалізацыі.

«Выяўляем усе схемы, што працуюць на карысць акупанта і, як вынік, — супраць Украіны, і блакіруем іх. Працуем таксама над поўнай сінхранізацыяй украінскіх санкцый з рашэннямі партнёраў», — заявіў Зяленскі.

Завод дакладнай электрамеханікі займаецца распрацоўкай і вытворчасцю вайсковай прадукцыі, а таксама прадастаўляе тэлекамунікацыйныя паслугі. Гэта галаўное прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасці ракетнага ўзбраення, у тым ліку рэактыўнай сістэмы залпавага агню В-200 «Паланэз» і комплексу В-300РК «Паланэз-М», якія Расія выкарыстоўвае падчас вайны ва Украіне.

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць гэтага прадпрыемства ў лютым 2024 года ў межах 13-га пакета. Да іх далучыліся і шэраг краін-партнёраў Еўрасаюза.

Каментары3

  • Яўген
    22.06.2025
    Прабачце, але расея не выкарыстоўвае "Паланэзы"
    Яны ёсць толькі на узбраенні у Беларусі і Азербайджана. Патрабуецца дазвол ад Кітая пры продажы,таму што гэта сумесная распрацоўка. Кітайцы далі дазвол толькі на продаж Азербайджанцы.
  • П
    22.06.2025
    Гэта не адзіны такі завод, на жаль.
  • колькі народу
    22.06.2025
    асудзілі за дзяржаўную здраду, а тут:

    1. доўгатэрміновая залежнасць ад Расіі па паліву для АЭС

    2. прамы урон абароназдольнасці Беларусі

    3. масавае глумленне спецыялістаў як у калоніях, так і на волі

    і аніводнага пацярпелага церцеля

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада6

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада6

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць