Грамадства11

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску

Адзін з чытачоў Onliner.by звярнуў увагу на разметку, якую нядаўна нанесьлі на тратуары па вул. Куйбышава. Што ж яго так зьдзівіла?

Onliner.by

Такую разметку часам можна ўбачыць на ходніках, дзе ёсць падзел на пешаходную зону і веладарожку. Яна азначае, што ў гэтым месцы маршруты пешаходаў і веласіпедыстаў перасякаюцца — і апошнія павінны саступаць тым, хто пераходзіць веладарожку.

— Усё было б нічога, але атрымліваецца, што тут пераход за пераходам літаральна кожныя два метры. Гэта ўжо нейкі сюр. Я разумею: наўрад ці на кожным перасячэнні давядзецца саступаць пешаходам. Але выглядае гэта прынамсі дзіўна, — выказаўся адзін веласіпедыст у каментары Onlíner.

Пешаходныя пераходы праз веладарожку вядуць да месцаў стаянкі аўтамабіляў. Па задуме, гэта павінна пазьбегнуць канфліктаў паміж веласіпедыстамі і тымі, хто ідзе ад аўто ці да іх. Але ўзнікае лагічнае пытанне: ці не лепш было б аддаць веладарожцы іншы бок тратуару, каб такіх перасячэнняў не было ўвогуле? У такім выпадку, людзі, выходзячы з аўтамабіля, адразу траплялі б на пешаходную частку і не рызыкавалі б апынуцца пад коламі ровараў або СПМ.

Каментары1

  • Роварыст
    23.07.2025
    Улады ўвогуле не адносяцца да ровараў і самакатаў, як да паўнацэннай часткі транспартнай сістэмы. Сур'ёзныя людзі ездзяць на машынах, сур'ёзныя няўдачнікі - на грамадскім транспарце, а астаняе, быццам бы , гульні

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць