Грамадства22

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне

Раней паведамлялася, што на мінулых выхадных жыхары Гомеля падчас адпачынку на Дняпры неспадзявана пабачылі самага сапраўднага дзікабраза. Пазней вызначылася, што ён і яшчэ адзін такі ж дзікабраз збеглі з заапарку непадалёк, што месціцца на тэрыторыі сядзібы «Конскі востраў». Першага ўцекача вярнулі гаспадарам, другога працягвалі шукаць. «Моцныя навіны» даведаліся, ці ўсё з жывёламі ў парадку.

Скрыншот з відэа

Па словах уласніка сядзібы Сяргея, абодва дзікабразы ўжо дома. Ён таксама расказаў, як так сталася, што экзатычныя жывёлы апынуліся ў беларускім лесе.

Рэч у тым, што ў заапарку цяпер ідзе рэканструкцыя. З маленькага вальера, дзе раней жылі дзікаабразы, іх перасяляюць у вялікі, каб туды мог увайсці любы ахвотны і пакарміць жывёл.

У новым вальеры земляная падлога, таму звяркі знайшлі сабе забаву — рабіць падкопы і выпраўляцца ў лес на прагулку. Аднак, як сцвярджае Сяргей, яны заўсёды вяртаюцца дадому самі.

«Зрабілі нам рэкламу», — смяецца гаспадар, каментуючы прыгоды сваіх гадаванцаў.

Каментары2

  • Струк бабовы
    26.07.2025
    Што там з лёсам галоўнага ДЗІКабраза? Хапіла сумлення і мужнасці падаць у адстаўку ці "камісія рашыць"?
  • Нічога дзіўнага
    26.07.2025
    Нават дзікабразы спрабуюць уцячы з лукашэнкаўскае Беларусі.

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны17

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА10

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ3

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі2

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса12

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць