Свет1111

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю

У Швецыі чарговую сям’ю з Беларусі, якая жыве ў горадзе Сундсвал, вырашылі дэпартаваць. Паводле інфармацыі Sveriges Radio, прычына — нібыта запозненая падача дакументаў на дазвол на жыхарства для дзяцей, піша «Позірк».

Бацькі ўжо атрымалі дазвол на жыццё ў Швецыі па праграме, якая дазваляе застацца ў краіне, калі ёсць праца. Але, як сцвярджае сям’я, ім памылкова паведамілі, што на дзяцей дадатковыя заявы не патрэбныя.

Хоць Беларусь апісваецца як краіна з адвольнымі затрыманнямі, шведская міграцыйная служба па-ранейшаму робіць індывідуальныя ацэнкі і лічыць, што небяспека пагражае не ўсім.

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня падчас сустрэчы ў шведскім парламенце заклікала пашырыць падтрымку беларусам у Швецыі, бо, як яна адзначыла, многія сутыкаюцца з праблемамі з дакументамі. Гэтая тэма таксама ўздымалася падчас яе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ульфам Крыстэрсанам 17 чэрвеня.

Яшчэ ў лістападзе 2024 года «народнае пасольства Беларусі» ў Швецыі паведаміла пра першы вядомы выпадак выдачы беларусу пашпарта іншаземца — дакумента, які дазваляе легальна знаходзіцца ў краіне без вяртання ў Беларусь. Увесну таго ж года міграцыйнае ведамства Швецыі заявіла, што беларусы, якія баяцца вяртання, могуць не ехаць у Беларусь, каб падаўжаць дакументы.

У жніўні 2024 года паведамлялася, што беларус, які разам з маці шукаў прытулку ў Швецыі пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года, быў дэпартаваны і затрыманы ў Беларусі адразу на мяжы. Яго маці таксама дэпартавалі, але пра яе лёс нічога не вядома.

Пасля гэтага Швецыя заявіла пра магчымы перагляд падыходаў да ацэнкі запытаў на прытулак для беларусаў. Міграцыйную службу крытыкавалі за тое, што яна часта спасылаецца на састарэлую інфармацыю і стэрэатыпы: напрыклад, што выезд з Беларусі нібыта сведчыць пра адсутнасць рызыкі, ці што неактыўны ўдзел у пратэстах не дае падстаў для абароны.

Каментары11

  • Небаракі
    25.07.2025
    Пісалі ж, што Швецыя - крымінальная сталіца Еўропы! Чаго вы туды прэцеся? У Польшчы зараз фармуем астравы!
  • Ну-ну
    25.07.2025
    Як сьв. Трамп завяшчаў., во-во. Спадзяюся, зянонаўцы гэтай навіне дужа радыя. Бо адбылося якраз тое, чаго яны так прагнуць і за што так заўзята агітуюць – «супраць глябалізму», «неабароненых межаў», «некантраляванай міграцыі» і г.д. Усё як зянонаўцы заказвалі. Ну, а што іхныя ж суайчыньнікі пацярпелі – ну, падумаеш...
  • Батрачыла з мордай цемуса
    25.07.2025
    у́ мёльмё спакойна і хораша ?
    😂😂😂🐧🤣🤣🤣⚒️💰💰💰

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць