Свет

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Двум сузаснавальнікам стартапа забаранілі пакідаць Паднябесную. Рашэнне стала паказчыкам, наколькі вялікія дзяржавы гоняцца за лідарствам у сферу ШІ і наколькі трымаюцца за мазгі, здольныя ШІ развіваць.

Фота: play.google.com

У пачатку гэтага тыдня Дзяржаўны камітэт па развіцці і рэформах Кітая — ключавое ведамства, адказнае за эканамічную стратэгію краіны, — выступіў з заявай аб накладанні вета на ўгоду паміж амерыканскім тэхнагігантам Meta (уладальнікам Facebook і Instagram) і стартапам Manus, які цяпер базуецца ў Сінгапуры.

Кітайскі рэгулятар прыняў афіцыйнае рашэнне аб забароне замежных інвестыцый у праект Manus і патрабуе ад усіх бакоў неадкладна ануляваць працэс куплі.

Распрацаваны пекінскім стартапам Butterfly Effect («Эфект матыля»), Manus стаў шырока вядомы публіцы ў сакавіку 2025 года пасля таго, як дэманстрацыйнае відэа яго працы стала вірусным у сацыяльных сетках. Даступны для бізнэс-кліентаў па індывідуальных запрашэннях, ён хутка выклікаў ажыятаж і вялікую зацікаўленасць.

У адрозненне ад звыклых чат-ботаў, такіх як ChatGPT або кітайскі DeepSeek, Manus Manus адносіцца да катэгорыі паўнавартасных агентаў штучнага інтэлекту. Яго задача — не проста весці дыялог ці адказваць на пытанні, а самастойна выконваць комплексныя задачы «ад пачатку і да канца». Напрыклад, ён здольны аўтаномна праводзіць сартаванне рэзюмэ або займацца поўнай арганізацыяй падарожжаў і браніраваннем паслуг без пакрокавага ўдзелу чалавека.

Як заўважае Le Monde, заява Пекіна прагучала на фоне тэхналагічнага саперніцтва са Злучанымі Штатамі. Аналітыкі яшчэ ў канцы снежня 2025 года, калі Meta абвясціла аб дасягненні пагаднення аб куплі Manus, папярэджвалі, што здзелка можа быць спыненая рэгулюючымі органамі КНР. Сітуацыя абвастрылася мінулым месяцам, калі газета Financial Times паведаміла, што кітайскія ўлады забаранілі двум сузаснавальнікам стартапа пакідаць межы краіны.

Раней Міністэрства замежных спраў Кітая публічна ставіла Manus у прыклад як узор паспяховых нацыянальных інавацый. Гэта адбылося ўслед за іншым сенсацыйным прарывам пачатку 2025 года — выхадам мадэлі лагічнага мыслення R1 ад кампаніі DeepSeek.

Інфармацыйнае агенцтва France-Presse ужо звярнулася да прадстаўнікоў Meta і Manus па каментарыі, аднак на гэты момант бакі ўстрымліваюцца ад заяваў. Аналітыкі ў сваю чаргу азначаюць, што блакаванне здзелкі з Meta выглядае не толькі як эканамічны крок, але і як палітычны сігнал: Кітай не гатовы аддаваць ключавыя тэхналогіі пад кантроль замежных карпарацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць