Аварыя здарылася 22 ліпеня каля 8:55 раніцы, на 11-м кіламетры дарогі Р-53 «Слабада — Навасады». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама.

42-гадовая жанчына, якая знаходзілася за рулём аўтамабіля Kia Rio, урэзалася ў трактар Belarus 1523, які рухаўся ў тым жа кірунку з прычэпам. Трактарам кіраваў 58-гадовы мужчына.
Пасля сутыкнення машыну Kia адкінула на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з яшчэ двума аўтамабілямі — Mercedes-Benz, за рулём якога быў 33-гадовы жыхар Барысава, і Volvo, якім кіраваў 37-гадовы мінчук.
У выніку ДТЗ кіроўца Kia Rio атрымала цялесныя пашкоджанні, ёй аказалі медыцынскую дапамогу.
Каментары