Грамадства11

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка

У юнацтве Гнедчык быў актывістам «Маладога фронта», ён трапіў у калонію пасля Плошчы-2010.

Алег Гнедчык. Фота: Vk.com

Пра заўчасную смерць былога актывіста паведаміў колішні лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі. Гнедчык быў палітвязнем пасля падзей 2010 года.

Алег Гнедчык нарадзіўся 22 лістапада 1986 года. Скончыў будаўнічую вучэльню, працаваў на будоўлях у Мінску і Маскве. У 2003-2005 гадах за палітычную актыўнасць як сябра «Маладога фронту» яго затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі. У 2006 годзе адседзеў 12 сутак за ўдзел у намётавым лагеры.

Быў актыўным удзельнікам Плошчы-2010. Маладафронтаўца судзілі ў адной групе з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым. Гнедчык атрымаў 3 гады зняволення.

Гнедчык на судзе злева зверху.

Алег Гнедчык трапіў у калонію Шклова.

У лісце на волю Мікола Статкевіч пісаў: «Цяпер пачалася новая хваля ціску на «дзекабрыстаў» — спрабуюць прымусіць напісаць заявы пра памілаваньне і выступіць перад тэлекамерай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку… — ён ужо пабываў у ШІЗА. Я хлопцам сказаў: «Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга». Але яны не хочуць прызнаваць віну».

Гнедчык быў вызвалены па памілаванні 1 верасня 2011 года — без прызнання віны.

«Кажуць, што турма ламае чалавека. Але яна наадварот робіць яго мацней. Я стаў крыху мацней», — заявіў ён пасля вызвалення.

Гнедчык на вакзале Мінска пасля вызвалення. Фота: Радыё Свабода

«У падзеях 2020 года ён не засвяціўся, трымаў дыстанцыю, заставаўся жыць у Мінску», — напісаў пра Гнедчыка Корбан.

Апошні раз ён быў «Укантакце» 30 красавіка 2025 года.

Каментары1

  • Імя
    22.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране28

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам вельмі пашанцавала». 78-гадовага экс-міністра Юрыя Сівакова прызначылі прафесарам у Вайсковую акадэмію10

Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»3

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі52

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране28

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць