Грамадства66

«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было

У пятніцу 20 чэрвеня палітычны вязень, журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней знаходзіўся ў папраўчай калоніі. Раніцай па яго прыйшлі супрацоўнікі адміністрацыі. Мужчына вырашыў, што яго адправяць у штрафны ізалятар. Але замест гэтага ўжо на наступны дзень Карней аказаўся ў Вільні. Ён распавёў «Люстэрку», як даведаўся, што замест ШІЗА едзе ў сталіцу Літвы і дэталях падарожжа ў аўто КДБ да літоўскай мяжы.

 Ігар Карней пасля Вызвалення, Вільня, 21 чэрвеня 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

Раніцай 20 чэрвеня Ігар Карней прачнуўся, як звычайна, у папраўчай калоніі № 20 у Мазыры. Звычайна пасля сняданку зняволеныя ідуць на працу. Але раптам да палітвязня прыйшлі супрацоўнікі адміністрацыі.

«Мяне выклікалі проста «на шмон», то бок на ператрус. Усе мае рэчы ператраслі вельмі грунтоўна, склалі падрабязны спіс. Потым адвялі ў адстойнік, і там я знаходзіўся да 16:00. Потым быў яшчэ адзін ператрус», — распавядае Ігар.

Карней вырашыў, што яго адправяць у штрафны ізалятар.

«У ШІЗА я не быў ужо некалькі месяцаў, таму і падумаў, што пасля ператрусу павядуць туды. Праводзіць час там — звычайная практыка для палітвязняў, — тлумачыць мужчына. — Нішто не паказвала, што можа адбыцца маё вызваленне. Я ж не ведаў, што вядуцца нейкія перамовы».

Каля 17:00 па Ігара зноў прыйшлі супрацоўнікі калоніі. У руках аднаго з іх мужчына заўважыў тэчку са сваёй справай. Таму вырашыў, што яго пераводзяць у іншую калонію. Зняволенага вывелі на вуліцу. Там яго чакаў цывільны аўтамабіль і некалькі чалавек у цывільным.

«У такіх машынах з калоніі вывозяць толькі ў суправаджэнні супрацоўнікаў КДБ, — працягвае мужчына. — Далей усё было паводле класікі жанру: кайданкі, мяшок на галаве, і мяне павезлі. Праз тры з паловай гадзіны мы даехалі да Мінска, у галоўны будынак КДБ на праспекце Незалежнасці».

Прыбыўшы, Карнея завялі ў камеру, дзе ўжо знаходзіліся яшчэ дзесяць палітвязняў.

«Ніхто не разумеў, чаму мы ўсе апынуліся ў Мінску. Супрацоўнікі КДБ нічога нам не тлумачылі, і мы пачалі здагадвацца: ці гэта вызваленне, ці перавод у іншае месца, ці новая «раскрутка», каб дадаць тэрмін. Нічога не было вядома. Прыйшлі да высновы, што, раз мы ўсе тут, то далей, напэўна, будзе нешта ўжо надзвычайнае».

Раніцай 21 чэрвеня ў камеру прыйшлі супрацоўнікі КДБ і пачалі па адным выводзіць зняволеных у калідор.

«Там кожнаму аддалі рэчы, з якімі мы прыехалі напярэдадні. Потым пасадзілі ў аўтобус», — распавядае Карней.

Што адбываецца, супрацоўнікі КДБ не паведамлялі. Пасля вяртання асабістых рэчаў усіх вывелі на двор, дзе ўжо чакаў аўтобус. Кожнаму надзелі кайданкі на рукі, а на галаву — чорныя мяшкі. Потым пасадзілі ў салон, і аўтобус паехаў.

«Нам нічога не тлумачылі, проста кудысьці везлі — Разам са мной было яшчэ 13 чалавек. На руках — кайданкі, на галаве — мяшкі, а на суседніх сядзеннях — канваіры. У такіх умовах было немагчыма паразмаўляць з іншымі палітвязнямі, мы не разумелі, што адбываецца. Праз нейкі час аўтобус набраў хуткасць, і мне стала ясна, што мы выязджаем за межы Мінска. Недалёка ад мяжы нас перадалі супрацоўнікам амбасады ЗША», — кажа былы палітвязень.

Каментары6

  • даведка
    21.06.2025
    Политзаключённых освободили, но у фабриковавших на них уголовные дела и издевавшихся над ними сотрудников КГБ, судей, прокуроров всё ещё впереди.
  • Жнівень
    21.06.2025
    Праз такое распавяданне чуеца толькі адзінае - краіна-лагер!
  • Кальян
    21.06.2025
    Турыстычны бязвіз, херню написал

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць